У Канадзе ў аўторак пачаўся суд над медсястрой Элізабэт Трэйсі Маі Фэтлауфер, якую абвінавачваюць у забойстве васьмі чалавек.
Ахвярамі медсёстры сталі пацыенты дамоў састарэлых, у якіх яна працавала. Установы знаходзіліся ў гарадах Вудсток і Лондан у канадскай правінцыі Антарыё.
Забітым было ад 75 да 96 гадоў. Сярод іх было пяць жанчын і трое мужчын.
Паліцыя паведаміла, што медсястра ўвяла ім смяротную дозу лекаў.
Кіраўнік паліцыі Вудстока Уільям Рэнтан не змог назваць матывы 49-гадовай Фэтлауфер.
Паводле яго слоў, паліцэйскія ўпэўненыя, што ідэнтыфікавалі ўсіх ахвяраў медсёстры.
Забойствы былі здзейсненыя ў перыяд з 2007 па 2014 гады.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».