Вы тут

Прэзідэнцкі аркестр мае намер прадаўжаць дабрачынныя акцыі


Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь мае намер прадаўжаць дабрачынныя акцыі. Аб гэтым паведаміла ў час рэпетыцыі праграмы "Беларускае золата" дырэктар аркестра Вольга Гузнякова.


Фота: БЕЛТА

"Мы не можам дапамагчы ўсім людзям, але аказаць падтрымку пэўнаму чалавеку - у нашых сілах. Таму намі было прынята рашэнне сумесна з беларускай групай "J:морс" правесці дабрачынны аўкцыён у дапамогу дзіцяці. Дзесяць запрашальных білетаў на наведванне рэпетыцыі праграмы "Беларускае золата" Прэзідэнцкага аркестра Беларусі і групы "J:морс" былі выстаўлены на інтэрнэт-аўкцыён у сярэдзіне кастрычніка, уладальнік якіх вызначыўся 20 кастрычніка. Усе атрыманыя ў час акцыі сродкі былі накіраваны на дапамогу 5-гадоваму Сяргею Лушчыну. Малыш хварэе на ДЦП з двайной геміплегіяй трэцяй ступені. Магу таксама сказаць, што мы плануем прадаўжаць дабрачынныя акцыі", - адзначыла Вольга Гузнякова.

Уладальнікі запрашэнняў сталі першымі пабочнымі людзьмі, якія пачулі новую канцэртную праграму "Беларускае золата". Таксама ў гасцей рэпетыцыі была магчымасць выпіць чаю з удзельнікамі групы і атрымаць у падарунак дыск з аўтографамі ад "J:морс" і Прэзідэнцкага аркестра.

Акрамя таго, Вольга Гузнякова адзначыла, што 5 лістапада ў Палацы Рэспублікі гледачы канцэртнай праграмы "Беларускае золата" змогуць ацаніць першы вынік супрацоўніцтва Прэзідэнцкага аркестра з групай "J:морс". Паводле яе слоў, музыка стала гучаць зусім інакш: больш насычана, глыбока і ярка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.