Вы тут

У ЗША двое дзяцей выжылі пры падзенні з 30-метровага моста


У ЗША двое маленькіх дзяцей выжылі пасля таго, як іх бацька скончыў з сабой, саскочыўшы з 30-метровага моста з дзецьмі на руках.


Фота: АР

Інцыдэнт адбыўся ў штаце Нью-Джэрсі. Джон Спінкен памёр пры падзенні, паведаміла паліцыя.

Побач з яго целам былі знойдзеныя яго сыны. Старэйшаму з іх тры гады, малодшаму - год. Абодва яны былі ў прытомнасці.

Той факт, што дзеці выжылі, у паліцыі лічаць "амаль цудам". Паліцэйскія мяркуюць, што дзяцей выратавалі галінкі дрэў, змякчыўшы падзенне.

Дзеці цяпер знаходзяцца ў бальніцы. У іх сур'ёзныя, але не пагражаючыя жыццю траўмы. Лекары чакаюць, што яны цалкам паправяцца.

СМІ паведамляюць, што ў Спінкена адбылася сварка з жонкай, у ходзе якой ён пагражаў нанесці шкоду сабе і дзецям. Пасля сваркі ён паехаў разам з дзецьмі.

Паліцыя ішла за ім па сігнале яго мабільнага тэлефона. Каля моста быў знойдзены яго аўтамабіль.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».