Вы тут

Букераўскую прэмію атрымаў амерыканскі пісьменнік за раман аб расізме


Лаўрэатам брытанскай літаратурнай прэміі The Man Booker Prize за ўсю гісторыю яе існавання ўпершыню стаў пісьменнік з ЗША Пол Біці. Узнагароду амерыканскі літаратар атрымаў за раман аб расізме "Распродаж", які журы палічыла "шакіруючым і нечакана смешным".


Фота: The Guardian

 

"Распродаж" - сатырычная гісторыя цемнаскурага маладога чалавека, які спрабуе вярнуць сегрэгацыю і рабства ў адным з прыгарадаў Лос-Анджэлеса. Старшыня журы Аманда Форман заявіла, што кніга разбурае ўсе сацыяльныя табу.

Пол Біці нарадзіўся ў 1962 годзе ў Лос-Анджэлесе. "Распродаж" - яго чацвёрты раман. Кніга ўжо выйграла некалькі прэмій у ЗША.

У мінулым годзе лаўрэатам Букераўскай прэміі стаў пісьменнік Марлан Джэймс (Ямайка), які атрымаў яе за раман "Кароткая гісторыя сямі забойстваў".

The Man Booker Prize была заснавана ў 1968 годзе. З 2014 года на яе можа прэтэндаваць любы англамоўны пісьменнік, чые кнігі апублікаваны ў Злучаным Каралеўстве. Раней узнагароду маглі атрымаць толькі аўтары з Вялікабрытаніі, Ірландыі і краін Брытанскай Садружнасці.

 

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».