Кацілася торба
З высокага горба,
А ў той торбе
Хлеб, пшаніца.
З кім жадаеш
Ты дзяліцца?
☺☺☺
Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
☺☺☺
Хадзіў буська па балоту,
Ён шукаў сабе работу.
Шукаў, шукаў,
не знайшоў
I заплакаў дый пайшоў.
☺☺☺
Раз, два, тры, чатыры —
Зайчык вушы
натапырыў.
Ідзе з лесу воўк, воўк
І зубамі: шчоўк, шчоўк.
Мы схаваемся ў кусты:
Зайка, я, і ты, і ты.
Ты ж, ваўчына, пачакай,
Як схаваемся — шукай.
(Васіль Вітка).
☺☺☺
Верш, дзе ўсё наадварот
Граблі сенам дзед грабе,
А трава кароў скубе,
З-пад сабакі брэша плот,
На гурках расце гарод.
Парсючка фасоля
зрыла,
Хмарку сонейка
закрыла,
Праз раўчук асфальт
пацёк…
Кот ад мышкі
ледзь уцёк!
Лапку поўсткай расчасаў
І для дзетак напісаў
Верш,
дзе ўсё наадварот…
Падпісаўся:
Вот-Куркот.
(Генадзь Аўласенка)
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.