Вы тут

Адным павялічаць дапамогу, другім прапануюць аплаціць спецыяльны збор


Праект указа аб павышэнні памеру дапамогі па беспрацоўі знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе, паведаміў учора начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Токун на брыфінгу «Практычныя аспекты рэалізацыі дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» ў прэс-цэнтры БЕЛТА.


Праект указа ўжо падтрыманы Мінэканомікі і Мінфінам. Дакумент прадугледжвае павышэнне памеру дапамогі па беспрацоўі для двух катэгорый беспрацоўных. У першую катэгорыю былі аднесены тыя, хто звольнены ў сувязі са скарачэннем колькасці штату работнікаў або ліквідацыяй прадпрыемства. У міністэрстве прапануюць плаціць такім беспрацоўным дапамогу па беспрацоўі ў памеры 100% ад бюджэту пражытковага мінімуму. Да другой катэгорыі прылічылі тых, хто быў звольнены па ўважлівых прычынах, напрыклад у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта і іншых. Такім беспрацоўным суму дапамогі па беспрацоўі прапануецца прызначыць у памеры 50% бюджэту пражытковага мінімуму. У аналагічных памерах Мінсацабароны прапануе павысіць памер стыпендыі для тых грамадзян, якія праходзяць навучанне па накіраванні дзяржаўнай службы занятасці.

Разам з тым Міністэрства па падатках і зборах накіравала каля 50 тысяч паведамленняў на аплату збору для тых працаздольных жыхароў краіны, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў. Аб гэтым на брыфінгу паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка. «Аднак, калі хтосьці мае права на льготы, але адпаведную інфармацыю не прадставіў у падатковыя органы, ён можа прынесці дакументы ў інспекцыю, пасля чаго будзе прынята рашэнне пра выплату або вызваленне ад яе», — растлумачыла намеснік міністра.

Больш падрабязна аб захадах дзяржавы супраць сацыяльнага ўтрыманства чытайце ў наступных нумарах газеты.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Беспрацоўных раздзеляць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».