Вы тут

Адкрылася 7-я Кітайская міжнародная выстава па нанатэхналогіях


У горадзе Сучжоу (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай) адкрылася 7-я Кітайская міжнародная выстава і канферэнцыя па нанатэхналогіях. 


У выставе і канферэнцыі прымаюць удзел 200 спецыялістаў з 24 краін і раёнаў свету, уключаючы ЗША, Германію і Японію, а таксама тысяча прадстаўнікоў прадпрыемстваў, вну і навукова-даследчых арганізацый з розных куткоў свету, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". У рамках выставы і канферэнцыі пройдуць форум, круглы стол і прэзентацыі найноўшых дасягненняў у нанатэхналогіях. 

Член сакратарыята Усекітайскага навукова-тэхнічнага таварыства Шу Вэй на цырымоніі адкрыцця мерапрыемства выказаў надзею, што выстава будзе садзейнічаць развіццю айчынных нанатэхналогій, якія маюць вялікае значэнне для развіцця такіх новых галін, як асваенне новых відаў энергіі, распрацоўка новых матэрыялаў і біялагічная фармацэўтыка. У прамысловым парку ў Сучжоу знаходзіцца больш за 50 навукова-адукацыйных арганізацый, якія вядуць даследаванні і распрацоўкі ў галіне нанатэхналогій. Па выніках мінулага года аб'ём вытворчасці нанаіндустрыі ў парку наблізіўся да 30 млрд юаняў (каля 4,5 млрд. долараў), што на 30 працэнтаў перавысіла паказчык папярэдняга года. 

Да слова, кітайская міжнародная выстава і канферэнцыя па нанатэхналогіях ўпершыню адбылася ў Сучжоу ў 2010 годзе.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».