Вы тут

Тыдзень беларускага PR пройдзе ў БДУ з 1 па 3 лістапада


У мерапрыемствах возьмуць удзел больш за 50 беларускіх экспертаў-практыкаў, а таксама спецыялісты і даследчыкі БДУ. На тры дні ўсе ўдзельнікі пагрузяцца ў тэндэнцыі і перспектывы развіцця PR-галіны.


Фота: conference.image-media.ru

Першы дзень будзе прысвечаны ролі камунікацыі пры выхадзе кампаніі на рынак. У фармаце інтэрактыўнага ток-шоу кіраўнікі і спецыялісты па стратэгічных камунікацыях у галіне рэстараннага бізнесу раскрыюць сакрэты эфектыўнай камунікацыі пры стварэнні і прасоўванні паспяховага брэнда.

Другі дзень пройдзе пад дэвізам "Minsk, I love you!". Яго праграму адкрыюць майстар-класы, прысвечаныя геабрэндзінгу і развіццю сучаснай гарадской прасторы. Экспертамі выступяць вопытныя беларускія практыкі, праекты якіх збіраюць велізарныя аўдыторыі. Працягне мерапрыемства "круглы стол" на тэму "Дзяржаўна-прыватнае партнёрства: эфектыўная камунікацыя бізнесу, улады і грамадзянскай супольнасці". Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя вынікаў двух даследаванняў, праведзеных выкладчыкамі кафедры тэхналогій камунікацыі БДУ: аб развіцці карпаратыўных камунікацый у Беларусі і асаблівасцях горада як прасторы для камунікацыі. Спікерамі выступяць прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Нацыянальнага агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі, Нацыянальнага агенцтва па турызме, а таксама выкладчыкі БДУ і прадстаўнікі прафесійнай супольнасці са шматгадовым вопытам працы ў гэтым кірунку.

У трэці дзень эстафету падхопіць марафон майстар-класаў па "Phygital PR". Госці "PR-тыдня" даведаюцца аб трэндах у SMM, эфектыўных інструментах прасоўвання праектаў у інтэрнэце, а таксама пра развіццё грамадзянскай журналістыкі ад вядучых блогераў краіны. Заключным мерапрыемствам стане "круглы стол" на тэму "Дыскрымінацыя ў камунікацыйных кампаніях: спосабы выяўлення і пераадолення", на якім эксперты абмяркуюць найбольш распаўсюджаныя памылкі ў камунікацыі з рознымі мэтавымі групамі ў інфармацыйных і рэкламных кампаніях.  У рамках "круглага стала" адбудзецца прэзентацыя этычнага кодэкса, падрыхтаванага Асацыяцыяй кампаній камунікацыйных кансультантаў.

Наведванне ўсі х мерапрыемстваў – свабоднае, але па папярэдняй рэгістрацыі. Месца правядзення – Інстытут журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская, 9). Арганізатарам "Тыдня беларускага PR: Трэнды.Выклікі.Перспектывы" выступае кафедра тэхналогій камунікацыі Інстытута журналістыкі БДУ сумесна з Асацыяцыяй кампаній камунікацыйных кансультантаў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 259 70 28, +375 29 33 555 99.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.