Вы тут

АНТ запускае дакументальны серыял «25 год пасля СССР»


У сучаснікаў модна прыгадваць, як было даўней, у мінулым стагоддзі, і як стала пасля распаду «адзінага, магутнага, непарушнага». Колькі «дзідаў» пераламана ў спрэчках аб тым, што мы набылі, а што страцілі, — не злічыць! А пакуль людзі спрачаюцца, час няўмольна ідзе — і вось ужо стала дарослым пакаленне, якое наогул ні дня не пражыло ў СССР і ведае пра «дружбу народаў» хіба што па кніжках, фільмах і ўспамінах бацькоў.


Які шлях развіцця абралі колішнія сацыялістычныя рэспублікі — цяперашнія незалежныя дзяржавы, аб чым хвалююцца і пра што мараць нашы былыя суайчыннікі? Адказ на гэтыя пытанні паспрабавалі знайсці на тэлеканале АНТ. У выніку атрымаўся 15-серыйны дакументальны фільм «25 год пасля СССР». Здымачная група з вядучым Тэнгізам Думбадзэ пабывала ў кожнай з былых саюзных рэспублік, каб найбольш поўна адлюстраваць карціну іх сучаснага жыцця, а таксама паспрабаваць «адрадзіць атмасферу сяброўства і ўзаемаразумення розных нацыянальнасцяў і культур». Тэлевізійная экскурсія ў СССР чакае наведвальнікаў увечары па аўторках і серадах, пачынаючы з 1 лістапада.

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.