Вы тут

У Швецыі з'явіліся могілкі для атэістаў


У горадзе Бурлэнгу (Швецыя) з'явілася могілкі, прызначаныя для нерэлігійных людзей, паведамляе The Іndependent.


Стварыць пагост прапанаваў выкладчык Джозэф Эрдэм. Ён растлумачыў ініцыятыву тым, што людзі павінны самастойна вырашаць, як будзе выглядаць іх надмагільны помнік. Мужчына звярнуўся да прадстаўнікоў найбуйнейшай хрысціянскай царквы ў Швецыі, якія ўхвалілі праект. Адзначаецца, што на тэрыторыі таксама могуць быць устаноўлены помнікі з рэлігійнай сімволікай, аднак самі могілкі ад яе ўстрымаюцца. Пакуль што пагост пусты, але некалькі чалавек ужо зацікавіліся купляй участкаў.

Паводле інфармацыі The Іndependent, у 2015 годзе Швецыя, уступаючы Кітаю, займала другое месца па долі нерэлігійных грамадзян. А ўніверсітэт Маямі ў ЗША адкрые першую ў краіне кафедру, якая будзе займацца вывучэннем атэізму.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Могілкі для атэістаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».