Вы тут

Беларусь на 37-м месцы ў рэйтынгу Doіng Busіness — 2017


Наша краіна заняла 37 месца ў рэйтынгу «Вядзенне бізнесу — 2017». Даследаванне сёлета праводзілася сярод 190 дзяржаў. У мінулым годзе ў гэтым рэйтынгу краіна займала 44 пазіцыю. Аднак пасля перагляду вынікаў у сувязі са з'яўленнем больш дакладных даных ад краін, якія прымалі ўдзел у даследаванні, лічыцца, што Беларусь займала ў справаздачы «Doіng Busіness — 2016» не 44-ы, а 50-ы рэйтынгавы радок.


Сёлета рэйтынг узначаліла Новая Зеландыя, пасунуўшы Сінгапур на другое месца. У топ-10 краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для прадпрымальніцкай дзейнасці таксама трапілі Данія, Ганконг (спецыяльны адміністрацыйны раён Кітая), Рэспубліка Карэя, Нарвегія, Вялікабрытанія, ЗША, Швецыя і Македонія. На постсавецкай прасторы самае высокае месца займае Эстонія — 12-е. Следам за ёй на 14 месцы Латвія, на 16-м — Грузія, Літва — на 21-м. Казахстан заняў 35 месца, Арменія — 38-е, Расія — 40-е, Малдова — 44-е, Азербайджан — 65-е, Кыргызстан — 75-е, Украіна — 80-е, Узбекістан — 87-е, Таджыкістан — 128-е.

У гэтым дакладзе ўлічваліся рэформы, якія праводзілі ў перыяд з 2 чэрвеня 2015 года па 1 чэрвеня 2016 года. За гэты перыяд Беларусь ажыццявіла чатыры значныя рэформы, якія спрашчаюць вядзенне бізнесу. Краіна спрасціла працэдуру падключэння да сістэмы электразабеспячэння за кошт укаранення прынцыпу «аднаго акна» ў службе, якая займаецца ўсімі пытаннямі гэтай сістэмы, у тым ліку праектаваннем і будаўніцтвам размеркавальных сетак. Таксама спрасціліся працэдуры перадачы маёмасці за кошт узмацнення празрыстасці і надзейнасці сістэмы кіравання зямельнымі рэсурсамі. Сёння для рэгістрацыі ўласнасці неабходна прайсці толькі дзве працэдуры і выдаткаваць тры дні, што дазволіла краіне выйсці на пятае месца ў свеце па паказчыку «Рэгістрацыя ўласнасці». Акрамя таго, была створана сістэма крэдытных гісторый, і Бюро крэдытных гісторый пачало прысвойваць ацэнкі крэдытаздольнасці пазычальнікаў. Краіна таксама зрабіла крокі, каб умацаваць абарону правоў мінарытарных інвестараў, тым самым гарантуючы прававую абарону ў выпадках, калі аперацыі звязаных бакоў наносяць кампаніі шкоду. Таксама ўзмацніліся патрабаванні да карпаратыўнай празрыстасці.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пазіцыі палепшыліся

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.