Вы тут

Кінатыдзень памяці Віктара Турава пройдзе ў Магілёўскай вобласці


Да 4 лістапада ў кінатэатрах Магілёва і вобласці будзе магчымасць далучыцца да творчасці гэтага вядомага кінематаграфіста.


Магілёў ганарыцца тым, што менавіта тут нарадзілася будучая зорка беларускага кіно, тут таленавіты юнак прайшоў свае першыя творчыя ўніверсітэты, сюды імкнуўся на сустрэчу са сваімі сябрамі і блізкімі. Пасля вучобы ва Усесаюзным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве Віктар Тураў працаваў на кінастудыі Беларусьфільм, узначальваў Саюз кінематаграфістаў БССР, вёў рэжысёрскую майстэрню ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Яго прозвішча рашэннем ЮНЕСКА ўнесена ў спіс 50 вядомых кінематаграфістаў свету. Сёлета ў Віктара Цімафеевіча юбілей, яму спаўняецца 80 гадоў. На жаль, ён заўчасна пайшоў з жыцця, але працягвае жыць у сваіх праніклівых кінатворах. За сваё жыццё ён зняў 26 фільмаў. «Праз могілкі», «Я родам з дзяцінства», «Сыны ідуць у бой», « Кропка адліку», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Меншы сярод братоў», «Пераправа», «Чорны бусел» — гэтыя і іншыя фільмы сёння прадстаўляюць залаты фонд беларускага кіно. У Магілёве ў гонар Віктара Турава названа вуліца, а на фасадзе кінатэатра «Радзіма» знаходзіцца памятная дошка.

Падчас кінатыдня, прысвечанага творчасці беларускага майстра, у Магілёве пройдуць выставы, адбудуцца творчыя сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускага кінематографа, а таксама з аднакласнікамі, калегамі, сябрамі і роднымі Віктара Турава.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: На сустрэчу з Віктарам Туравым

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.