Вы тут

У Мексіцы злачынцы расстралялі ў матэлі сем чалавек


Група злачынцаў здзейсніла расправу ў адным з матэляў горада Чыуауа - адміністрацыйнага цэнтра аднайменнага штата, размешчанага на поўначы Мексікі. Ахвярамі бандытаў сталі не менш за сем чалавек, колькасць параненых удакладняецца. Пра гэта паведаміла газета La Jornada са спасылкай на генеральную пракуратуру рэгіёна.


Фота: kp.ru

Па звестках ведамства, у нападзе ўдзельнічалі чатыры чалавекі з аўтаматычнай зброяй. Затрымаць іх па гарачых слядах не ўдалося, на месцы здарэння ідзе збор доказаў. Якіх-небудзь звестак аб асобах загінулых і магчымых матывах злачынства апублікавана не было. Пошук тых, хто нападаў, вядуць падраздзяленни паліцыі і ўзброеных сіл.

tass.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?