Вы тут

Валанцёры БРСМ даюць старт акцыі "Тыдзень добрых спраў"


Валанцёры руху БРСМ "Добрае Сэрца" даюць сёння старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Тыдзень добрых спраў", паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Вікторыя Мянанава.


Фота: Ampby.org

Акцыя пройдзе пад дэвізам "Ні дня без добрай справы!". Валанцёры акажуць адрасную дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, вязням канцлагераў, воінам-інтэрнацыяналістам, адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям, інвалідам I і II групы ва ўборцы тэрыторый, падрыхтоўцы дамоў і кватэр да зімы.

"Хлопцы дапамогуць вымыць і ўцяпліць вокны, у прыватных падворках насячы дроў, зоймуцца складаваннем торфабрыкетаў, акажуць дапамогу ў касметычным рамонце пячных прылад, у дастаўцы і разгрузцы сельскагаспадарчых прадуктаў, падрыхтуюць пладовыя дрэвы і ягадныя хмызнякі да зімоўкі", - адзначыла Вікторыя Мянанава.

Па-за ўвагай добраахвотнікаў БРСМ не застануцца і ўстановы сацыяльнага тыпу. Моладзевы працоўны дэсант Лідскай раённай арганізацыі БРСМ на працягу тыдня будзе займацца добраўпарадкаваннем аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, а Бабруйскай гарадской арганізацыі БРСМ - тэрыторыі Бабруйскага міжраённага анкалагічнага дыспансэра.

Усяго валанцёры запланавалі на "Тыдзень добрых спраў" больш за 450 мерапрыемстваў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».