Вы тут

Нацбанк з 1 лістапада змяняе вагу валют у кошце карзіны замежных валют


Нацыянальны банк Беларусі з 1 лістапада змяняе вагу валют у кошце карзіны замежных валют, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Нацбанка.


"Праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне аб змяненні з 1 лістапада 2016 года вагі валют у кошце карзіны замежных валют і ўстанаўленні на наступных узроўнях: для расійскага рубля - 50 працэнтаў, долара ЗША - 30 працэнтаў, еўра - 20 працэнтаў. Гэта рашэнне прынята згодна са стратэгіяй паэтапнага збліжэння ўдзельнай вагі расійскага рубля ў карзіне замежных валют і долі Расіі ў знешнегандлёвым абароце Беларусі, якая складае каля 50 працэнтаў", - растлумачылі ў Нацбанку.

Пры вызначэнні ўдзельнай вагі долара ЗША і еўра ўлічваліся суадносіны аб'ёму таргоў названымі валютамі на ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", па выніках якіх устанаўліваецца афіцыйны абменны курс, і долі краін ЕС у знешнегандлёвым абароце Беларусі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».