Вы тут

«Шчыра радуюся, калі сярод людзей на вуліцы бачу сем'і з дзецьмі»


Пачуў нядаўна папулярную песню ў выкананні «Беларускіх песняроў» пра хлопца, які сустракаўся з тройкай дзяўчат. Падумаў — актуальна. Праўда, я ўжо даўно не хлопец, а мужчына ва ўзросце каля 40 гадоў.


Бялявая мне вельмі падабаецца. Прыгожая, дагледжаная сучасная жанчына, з якой не сорамна выйсці ў людзі. Перыядычна мы дзелім з ёю ложак. Ну як вам растлумачыць? У яе няма мужа. Думаю, што і пастаяннага партнёра няма...

Можа, таму, што наконт інтыму бландзінка, можна сказаць, лянівая. Ну бываюць жанчыны, якім здаецца, што сам факт партнёрства з імі — ужо «падарунак нябёсаў».

З брунеткай пазнаёміўся гадоў 7 таму на адпаведным сайце. Падчас непрацяглай асабістай сустрэчы высветлілася, што яна спадзяецца на матэрыяльную падтрымку. Нехта «ўбіў» ёй у галаву, што мужчына абавязаны дапамагаць грашыма.

Праз некаторы час зноў прапанавала сустрэцца. Аказалася жанчынай з фантазіяй. У сексе з ёй не сумна...

Рыжая, як кажуць, «гатовая на ўсё». Грошай не патрабуе. Пасядзець з ёй за сталом, як той казаў, за «чаркай і скваркай» — суцэльнае задавальненне. Ёсць пра што пагутарыць, шмат агульных тэм для размоў, як і поглядаў на жыццё.

Дык, скажаце, і сустракаўся б толькі з ёю? Тым больш, што агучыла ідэю «свайго назаўсёды забыць», а мяне — кахаць да труны.

Але... не грэе. Пацалункі «не тыя», як і асалода ад інтыму. Ды яшчэ напружвае яе «манера» ўпрошваць прыйсці да яе, калі мне гэта не зручна: пад ноч або калі хочацца пабыць аднаму. Ды і хатнія жывёлы яе... Ну, не падабаецца мне прымаць душ, калі побач «заапарк»... Колькі разоў даваў сабе слова больш не сустракацца з ёю, аднак... раблю наадварот.

У фільме «Жаніцьба» галоўная гераіня ўголас разважала наконт таго, як было б здорава найлепшыя якасці патэнцыяльных жаніхоў «аб'яднаць». Пра нос, характар і іншае... Я падумаў пра аналагічнае. У прыватнасці, калі б прыгажосць бландзінкі, ідэальны стан яе скуры ішлі ў «камплекце» з формамі брунеткі і яе схільнасцю да гульняў у ложку... Ды каб да гэтага дадаць адэкватнасць і дружалюбнасць кучаравай, яе захапленне ад сустрэч са мной... Быў бы ідэальны варыянт.

Думаю, мужыкі з мяне будуць смяяцца. У прыватнасці, чаго перажываць? Добра ж уладкаваўся! Жарты жартамі, але калі большая палова жыцця пражытая, напэўна, трэба ўжо і вызначыцца.

Шчыра радуюся, калі сярод людзей на вуліцы бачу сем'і з дзецьмі. Ён, яна і малыя. І дарослыя цалуюцца, як у першы раз. Напэўна, гэта і ёсць шчасце. Якое дадзена не ўсім...

Сяргей, Магілёў

Загаловак у газеце: Бялявая, чарнявая, кучаравая...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?