Вы тут

Маргарыта Лапінская зняла дэбютны кліп на песню «Вестка горка»


Маладая беларуская артыстка Маргарыта Лапінская, якая ў дадатак да заняткаў скрыпкай і акрабатычнымі танцамі робіць сольную кар'еру спявачкі, зняла дэбютны кліп на песню «Вестка горка».


Відэа, у якім Маргарыта выступіла не толькі як спявачка, але таксама як сцэнарыст і суарганізатар здымачнага працэсу, расказвае пра дзявочыя эмоцыі ад здрады каханага. Здымкі праходзілі ў маляўнічым асяродку Музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо, што, на думку артысткі, дазволіла «ўдала перадаць народны стыль, а таксама чарговы раз падкрэсліць прыродную прыгажосць і ўнікальнасць нашай зямлі». Бюджэт кліпа не агучваецца, аднак, паводле слоў рэжысёра і аператара Сяргея Макшуна, ён «вельмі сціплы, практычна нулявы» — і тым не менш аўтары роліка вынікам сваёй работы задаволеныя. Зрэшты, апошняе слова мусяць сказаць гледачы — на гэты момант на інтэрнэт-канале на YouTubе «Вестку горку» прагледзелі крыху больш як 2000 карыстальнікаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Дэбют на імпэце

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.