Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сёння накiруецца ў Блiзкаўсходнi рэгiён


Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычнiка накiруецца ў Блiзкаўсходнi рэгiён, паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.


У час афiцыйнага вiзiту ў Катар Прэзiдэнт Беларусi правядзе перагаворы з эмiрам краiны шэйхам Тамiмам бен Хамадам аль-Танi. Па вынiках сустрэчы чакаецца падпiсанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Са сталiцы Катара Прэзiдэнт накiруецца з рабочым вiзiтам у Аб'яднаныя Арабскiя Эмiраты. Плануецца, што кiраўнiк дзяржавы сустрэнецца з наследным прынцам Абу-Дабi, намеснiкам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымi Сiламi ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заiдам аль-Нахаянам. Таксама запланаваны перагаворы Аляксандра Лукашэнкi з вiцэ-прэзiдэнтам, прэм'ер-мiнiстрам i мiнiстрам абароны ААЭ, правiцелем эмiрата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам.

Загаловак у газеце: Перспектыўны напрамак

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.