Вы тут

Пашыраны пералік ТР МС для рэгістрацыі дэкларацый у электроннай форме


Як вядома, з лютага 2016 года працэдура рэгістрацыі дэкларацый аб адпаведнасці прадукцыі патрабаванням ТР МС можа ажыццяўляцца ў электроннай форме.


Заяўнікам (вытворцам, імпарцёрам — юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам) дадзена магчымасць рэгістраваць дэкларацыю аб адпаведнасці праз інфармацыйную сістэму «Паведамляльнае дэклараванне адпаведнасці». У Дзяржстандарце растлумачылі, што такая форма работы, у адрозненне ад традыцыйнага спосабу рэгістрацыі ў органе па сертыфікацыі, дазваляе заяўнікам эканоміць не толькі час — новай схемай можна карыстацца дыстанцыйна, але і сродкі — кошт рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці — 29 рублёў незалежна ад схемы дэкларавання і колькасці лістоў дадаткаў да дэкларацыі аб адпаведнасці.

З моманту з'яўлення новаўвядзення больш за 40 суб'ектаў гаспадарання ўжо зарэгістравалі больш за 240 дэкларацый аб адпаведнасці. Больш за палову заяўнікаў (56%) — індывідуальныя прадпрымальнікі.

Цяпер такая працэдура магчыма ў дачыненні да ТР МС, якія датычацца тавараў легпрама (ТР МС 017/2011) і прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў (ТР МС 007/2011).

У адпаведнасці з пастановай Дзяржстандарту ад 21 верасня 2016 года № 71 пералік тэхнічных рэгламентаў для рэгістрацыі дэкларацыі ў электроннай форме пашыраецца яшчэ на 22. Яны ўстанаўліваюць патрабаванні да розных відаў тавараў, уключаючы харчовую, мэблевую, тытунёвую прадукцыю, упакоўку, электратэхнічныя вырабы, машыны і абсталяванне.

Такім чынам, пачынаючы з 12 лістапада гэтага года, зарэгістраваць дэкларацыі аб адпаведнасці ў электроннай форме можна будзе па 24 тэхрэгламентах Мытнага саюза.

Неабходную інфармацыйную і тэхнічную падтрымку ўсім зацікаўленым суб'ектам гаспадарання аказвае ўпаўнаважаны орган, якім з'яўляецца Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) (па правілах запаўнення заявы, шаблонаў, правілаў аплаты, можна звяртацца па тэл. 8 017 269 68 68, ps@belgіss.by, па пытаннях тэхнічнай падтрымкі — 8 017 269 69 11, support@belgіss.by).

Акрамя таго, БелДІСС на бясплатнай аснове праводзіць па дадзенай тэматыцы семінары. Найбліжэйшы з іх запланаваны на 22 лістапада.

Дар'я ГАСЦІЛОВІЧ

Загаловак у газеце: Плюс тавары легпрама і для дзяцей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».