Вы тут

БРСМ абвясціў аб пачатку дабрачыннай акцыі «Тыдзень Добрых Спраў»


БРСМ абвясціў аб пачатку рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Тыдзень Добрых Спраў»: валанцёры руху «Добрае Сэрца» запланавалі правесці іх за гэты час больш за 450.


Акцыя пройдзе пад дэвізам «Ні дня без Добрай Справы!». У яе ходзе валанцёры «Добрага Сэрца» акажуць адрасную дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, вязням канцлагераў, воінам-інтэрнацыяналістам, адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям, а таксама інвалідам І і ІІ групы ў прыбіранні прыдамавых тэрыторый, падрыхтоўцы дамоў і кватэр да зімы.

Напрыклад, валанцёры Дубровенскай раённай арганізацыі БРСМ наведаюць з добрай місіяй Заслужанага настаўніка БССР, ветэрана працы Вольгу Максімаўну Бабакаву, Жлобінскага раённага камітэта БРСМ — інваліда Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана працы, Заслужанага хірурга Рэспублікі Беларусь Аляксандра Цярэнцьевіча Татарынава і акажуць гэтым паважаным людзям неабходную дапамогу па гаспадарцы.

Па-за ўвагай добраахвотнікаў БРСМ не застануцца і ўстановы сацыяльнага тыпу. Маладзёжны працоўны дэсант Лідскай раённай арганізацыі БРСМ на працягу тыдня зоймецца добраўпарадкаваннем аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, а Бабруйскай гарадской арганізацыі БРСМ — тэрыторыі міжраённага анкалагічнага дыспансера.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ні дня без добрай справы!

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.