Вы тут

Мiнск выконвае свае абавязацельствы мiрнай пляцоўкi перагавораў


Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснiкам прэм'ер-мiнiстра Азербайджана Ягубам Эюбавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Кiраўнiк дзяржавы ў пачатку сустрэчы падкрэслiў, што на гэтай беларуска-азербайджанскай пляцоўцы «нам ёсць аб чым пагаварыць». «Але перш за ўсё хачу павiншаваць з экзаменам, якi вы, улада, добра здалi ў Азербайджане, — гэта рэферэндум. Яго вынiкi — самае лепшае пацвярджэнне стаўлення азербайджанскага народа ў гэты няпросты час да ўлады. Гэта вельмi вялiкая перамога, i я ведаю, як гэта ацэнена ў свеце. Усялякiя размовы, усялякая балбатня адпалi адразу, i iмiдж вашай краiны значна павысiўся», — падкрэслiў Прэзiдэнт. Ён таксама сказаў, што «мы дамовiлiся з маiм сябрам сустрэцца 28—29 лiстапада. Нiчога не мяняем, не адкладваем». «Ёсць шэраг праблем, якiя мы сур'ёзна абмяркуем», — удакладнiў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт таксама акцэнтаваў увагу на тым факце, што беларуская сталiца ў гэтыя днi стала шырокай пляцоўкай мiжнародных сустрэч. У прыватнасцi, 27 кастрычнiка адбылася сустрэча на ўзроўнi ЕАЭС. Сёння сустрэнуцца кiраўнiкi ўрадаў СНД. Акрамя таго, праходзiць вельмi маштабная мiжнародная канферэнцыя ЕЭК ААН. У гэтыя днi засядае рабочая група па Украiне.

«Усё гэта сведчыць аб тым, што Мiнск выконвае свае абавязацельствы мiрнай пляцоўкi перагавораў», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, Ягуб Эюбаў сказаў аб тым, што «Беларусь i Аляксандр Лукашэнка для Азербайджана i азербайджанскага народа — самыя блiзкiя i родныя». «Шчыра кажучы, у гэты складаны перыяд для нашай краiны хто б, акрамя Беларусi, так ставiўся, так падтрымлiваў Азербайджан, — сказаў азербайджанскi госць. —
У Азербайджане ёсць праблемы, i вы, як нiхто iншы, ведаеце пра iх, таму што вы кiраўнiк дзяржавы, вы — чалавек, якога любiць i падтрымлiвае беларускi народ».

Загаловак у газеце: У цэнтры палiтычнага жыцця

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.