Вы тут

Універмагі Мінска правядуць акцыі «Дні зніжак» на нехарчовыя тавары


Гандлёвыя арганізацыі Мінска ў лістападзе правядуць для пакупнікоў акцыі «Дні зніжак» на нехарчовыя тавары, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


Так, «ЦУМ Мінск» 12,19 і 26 лістапада прапануе наведвальнікам набыць тавары са зніжкай 17 працэнтаў.

Зніжка ў 20 працэнтаў ва ўнівермагу «Беларусь» будзе дзейнічаць 4, 8, 15, 16, 22, 26, 27 і 30 лістапада.

У «ГУМе» 3 лістапада можна будзе набыць тавары танней на 22 працэнты, 17 і 24 лістапада — на 20 працэнтаў.

Таксама 20-працэнтная зніжка будзе дзейнічаць 2, 9,16, 23, 26 і 30 лістапада ў гандлёвым доме «На Нямізе».

Танней на 15 працэнтаў будуць тавары ў УП «Кірмаш» 2, 9, 16, 23, 26 і 30 лістапада.

Крамы гандлёвага цэнтра «Сталіца» 6 і 26 лістапада прапануюць зніжкі ад 5 да 50 працэнтаў.

Акрамя таго, зніжку 15% прапануюць крамы «Старт-Х» 2, 9, 16, 23 і 30 лістапада, «Паўночніца» 10, 17 і 24 лістапада (на асобныя групы прамтавараў), «1000 дробязяў» 3, 10, 17 і 24 лістапада, «Крышталь» 2, 9, 16, 23 і 30 лістапада.

У крамах «Гаспадар і Гаспадыня» 15 лістапада тавары будуць таннейшыя на 20 працэнтаў.

26 і 27 лістапада ў сталіцы абвешчаны «адзіны дзень зніжак» з прадастаўленнем пакупнікам бонусаў у памеры не менш чым 15—20 працэнтаў за кошт узгодненага зніжэння коштаў арганізацыямі-вытворцамі і гандлёвымі арганізацыямі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Час сэканоміць на нехарчовых таварах

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.