Вы тут

Жыллё па льготных крэдытах пабудуюць пераважна для шматдзетных сем'яў


Пра гэта заявiла намеснiк прэм'ер-мiнiстра Наталля Качанава на сустрэчы з актывам Беларускай асацыяцыi шматдзетных бацькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Пытаннi забяспечанасцi шматдзетных сем'яў жыллём разглядалiся ва ўрадзе, у тым лiку падчас абмеркавання фiнансавання дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы. I льготныя крэдыты, прадугледжаныя на 2017 год, у большай ступенi будуць накiраваны на падтрымку гэтай катэгорыi чаргавiкоў. Такiм чынам, вырашыць жыллёвае пытанне змогуць каля 4 тысяч сем'яў», — адзначыла Наталля Качанава.

Усяго ў краіне на ўлiку для паляпшэння жыллёвых умоў знаходзяцца каля 26 тысяч шматдзетных сем'яў, у тым лiку больш за 4 тысячы — у Мiнску. З iх амаль 19 тысяч сем'яў маюць права на ўключэнне ў склад ЖБСК.

«Пакуль забяспечыць усе шматдзетныя сем'i, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жылля, ільготнымi крэдытнымi рэсурсамi дзяржава не можа, для гэтага спатрэбiцца больш як Br700 млн. На 2017 год у бюджэце на льготнае крэдытаванне выдзелена Br160 млн. У першую чаргу на будаўнiцтва будуць накiроўвацца тыя сем'i, якiя стаяць у чарзе звыш трох гадоў», — сказала Наталля Качанава.

Яна падкрэслiла, што падтрымка шматдзетных сем'яў — адзiн з прыярытэтаў дзяржаўнай палiтыкi ў сацыяльнай сферы. Ужо цяпер можна гаварыць пра поспех мер, якiя прымаюцца. У Беларусi ўпершыню з 1992 года колькасць народжаных перавысiла колькасць памерлых — па вынiках студзеня-верасня гэтага года адзначаны натуральны прырост насельнiцтва, якi склаў 518 чалавек.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Прыярытэт — шматдзетныя сем'i

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».