Вы тут

МАЗ выпусціў новы экалагічны аўтобус з палепшанымі характарыстыкамі


Чакаецца, што менавіта ён будзе развозіць гасцей і балельшчыкаў чэмпіянату свету па футболе 2018 года ў Расіі. Навінку ўпершыню прадставілі ў Маскве на міжнародным аўтобусным салоне Busworld Russіa 2016.


У навінцы знайшлі адлюстраванне амаль усе сусветныя тэндэнцыі ў сферы пасажырскай аўтатэхнікі. Асаблівасць аўтобуса — высокая экалагічнасць: інжынеры абсталявалі яго рухавіком Mercedes класа Еўра-5 і механічнай каробкай перадач ZF, больш эфектыўнай, чым «аўтаматыка», на прыгарадных і міжгародніх маршрутах. У экстэр'еры аўтобуса выкарыстаны святлодыёды, каб дабіцца лепшага асвятлення пры меншым спажыванні энергіі. Дзякуючы асаблівай канструкцыі яны таксама абаронены ад пылу і вільгаці.

У салоне можа быць як 49, так і 51 камфартабельнае сядзенне. Кожны аўтобус абсталяваны пандусамі для людзей з інваліднасцю.

«Па сваіх характарыстыках навінка апераджае шматлікія аўтобусы, якія цяпер перавозяць людзей у еўрапейскіх гарадах. Сучасны дызайн, камплектуючыя вядучых вытворцаў і канструкцыя павышанай надзейнасці робяць аўтобус ідэальным для дастаўкі гасцей і балельшчыкаў чэмпіянату свету па футболе», — перакананыя стваральнікі новай машыны.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Наш МАЗ на чэмпіянаце свету

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?