Вы тут

Памёр найстарэйшы дзеючы акцёр планеты


Уладзімір Зельдзін стаў першым тэатральным акцёрам, які прадоўжыў іграць на сцэне па дасягненні стогадовага ўзросту. Ён лічыўся найстарэйшым — з тых, што працягваюць працаваць, — акцёрам свету. Свой стогадовы юбілей і сто першы дзень нараджэння адзначыў на сцэне тэатра Расійскай Арміі, куды прыйшоў яшчэ ў 1945-м — тэатральная кар'ера Зельдзіна доўжылася больш за семдзесят гадоў. Ён памёр раніцай 31 кастрычніка на сто другім годзе жыцця ў НДІ імя Скліфасоўскага.


Яшчэ ў 1940-м, калі Уладзімір Зельдзін іграў у спектаклі Тэатра транспарту, яго заўважыла асістэнтка небезвядомага рэжысёра Івана Пыр'ева — так малады акцёр атрымаў сваю першую сур'ёзную кінаролю. Гэта быў музычны фільм «Свінарка і пастух» — карціна, якая ўсхваляла яднанне народаў Савецкага Саюза — Зельдзін сыграў у ёй дагестанскага пастуха Мусаіба Гатуева.

Падчас здымак у 1941 годзе 26-гадоваму акцёру прыйшла павестка з запрашэннем на фронт, танкістам. Але раптоўнае пастанаўленне Камітэта па кінематаграфіі прызначыла скончыць важную для таго часу карціну (акцёр быў нават упэўнены, што рашэнне прыняў асабіста Іосіф Сталін), а гэта азначала, што замест ваеннага пекла хлопец разам са здымачнай групай павінен быў адправіцца ў Казахстан.

Уладзімір Зельдзін вядомы таксама па ролях у фільмах «Аповесць палымяных гадоў», «31 чэрвеня», «Карнавальная ноч», «Дзядзька Ваня», «Дуэнья» і іншых, апошнім часам прымаў удзел у здымках тэлесерыялаў. Але ўсё ж найгалоўнейшым прызваннем у жыцці акцёр лічыў тэатр, на свой апошні дзень нараджэння ён сыграў у прысвечаным яму ж спектаклі «Танцы з настаўнікам». У 1975 годзе акцёру было прысвоена званне народнага артыста СССР.

Пахаваны Уладзімір Зельдзін будзе 3 лістапада на Новадзявочых могілках у Маскве.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Апошняя восень патрыярха

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».