Вы тут

Пераможцай алімпіяды школьнікаў СД стала Анастасія Бяроза


Абсалютнай пераможцай алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства» стала Анастасія Бяроза, навучэнка ХІ класа гімназіі №1 імя Ф. Скарыны г. Мінска.


Заключны этап алімпіяды прайшоў у Вялікім Ноўгарадзе. Удзел у ім узялі прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, сталіцы, ліцэя БДУ і суб'ектаў Расійскай Федэрацыі — усяго 191 удзельнік (48 беларускіх школьнікаў і 143 расійскіх).

У камандным заліку максімум балаў набралі навучэнцы горада Масквы, другое каманднае месца — у старшакласнікаў горада Мінска, трэцяе — у каманды Гомельскай вобласці.

Праграма інтэлектуальных спаборніцтваў прадугледжвала два абавязковыя туры (напісанне сачынення і комплекснай работы па рускай мове і літаратуры), а таксама творчыя конкурсы, падчас якіх школьнікі маглі прадэманстраваць свае таленты ў майстэрстве рыторыкі і выразным літаратурным чытанні, конкурс знаўцаў і лінгвістычную віктарыну.

Арганізатарамі алімпіяды выступаюць Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства адукацыі Беларусі. Фінансаванне ажыццяўляецца з бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Абсалютнае чэмпіёнства — у беларусаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?