Вы тут

У сучасным свеце перамагае адкрытасць


«Узаемадзеянне па лініі ЕС — ЕАЭС можа стаць вельмі значным элементам новай глабальнай сістэмы адносін, якая фарміруецца», — адзначыў міністр замежных спраў Уладзімір МАКЕЙ падчас міжнароднай канферэнцыі «Закладаючы асновы ў рэгіёне ЕЭК ААН для эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівага развіцця да 2030 года» (ЕЭК ААН — Еўрапейская эканамічная камісія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый).


Падчас двух працоўных дзён палітыкі, навукоўцы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці правялі дыскусіі па чатырох асноўных тэмах: гандаль і стандарты, транспарт і інфраструктура, энергетыка і зялёная эканоміка, інвестыцыі і інавацыі. Да ўдзельнікаў звярнуўся і пасол Швейцарыі Мішаэль ГЕРБЭ. Ён адзначыў, што праз усе абмеркаванні, якія адбыліся на канферэнцыі, праходзіла тэма ўстойлівага развіцця. 17 напрамкаў у гэтай вобласці, прынятыя ААН летась, ставяць канкрэтныя мэты для розных сфер. Гэта тыя праблемы і інструменты па іх вырашэнні, якія трэба абмяркоўваць.

Сярод перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння інтэграцыйных аб'яднанняў Уладзімір Макей адзначыў гарманізацыю тэхнічных патрабаванняў і стандартаў у гандлі, ліквідацыю ў гэтай сферы бар'ераў, узаемадзеянне ў галіне транспартнай інфраструктуры, абмен інавацыйнымі тэхналогіямі, стварэнне агульнага рынку электраэнергіі, узаемадзеянне ў сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства. У сваім заключным слове міністр замежных спраў Беларусі падкрэсліў важнасць актыўнага ўзаемадзеяння паміж краінамі, у тым ліку на шляху рэалізацыі канцэпцыі інтэграцыі інтэграцый:

— Перад намі стаіць велізарная колькасць глабальных выклікаў і пагроз. У адзіночку ні адной краіне з імі не справіцца. Беларусь — невялікая дзяржава, сярэдняя па памерах. І такіх большасць у свеце. Яны, асабліва ў перыяды фінансава-эканамічных крызісаў, не змогуць у адзіночку справіцца з тымі праблемамі, якія абрушацца на іх. Мы бачым выйсце з гэтай сітуацыі ва ўдзеле ў інтэграцыйных працэсах і дыялогу.

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.