Вы тут

У сталіцы запрацавала таксі для дамашніх жывёл


У сталіцы днямі запрацавала незвычайная транспартная служба. Яе стваральнікі прапануюць кліентам перавозку па ўсёй тэрыторыі краіны дамашніх жывёл: катоў, сабак, птушак і іншых. З мая сервіс працаваў у тэставым рэжыме, цяпер жа перайшоў на пастаянную аснову.


На сайце кампаніі заяўляюць, што аўтамабілі спецыяльна пераабсталяваны для перавозкі гадаванцаў: у салоне ёсць клімат-кантроль, месца для жывёлы і яе гаспадара, насілкі розных памераў для пераноскі траўмаваных жывёл. У службе запэўніваюць, што ўсе кіроўцы заатаксі прайшлі пачатковы курс кіналагічнай падрыхтоўкі. Акрамя гэтага, за пашкоджанне салона не прыменяць ніякіх санкцый. Магчыма і перавозка жывёлы без удзелу гаспадара. Такім чынам, паездка да ветэрынара, грумера, на дрэсіроўку ці злучку больш не павінна быць праблемай.

— Цану паездкі мы разлічваем зыходзячы з нашых выдаткаў, — каментуе заснавальнік службы Пётр ЯКУШЭНКА. — Калі кліент тэлефануе ці робіць заказ на сайце, мы адразу ж паведамляем яму суму, якая больш не змяняецца. У сярэднім транспарціроўка гадаванца па сталіцы каштуе ад 12 да 17 рублёў. Цяпер збольшага перавозяць сабак (90 працэнтаў) і катоў (10 працэнтаў). Аднойчы паслугамі карыстаўся гаспадар чарапахі. Быў цікавы заказ на перавозку крумкача, але кліент чамусьці адмовіўся. Нашы магчымасці абмежаваны толькі памерамі кузава, любыя жывёлы (у тым ліку экзатычныя), якія змяшчаюцца ў спецыяльна адаптаваным салоне, могуць быць перавезеныя. Адзіная заўвага — пакуль што мы маем толькі тры аўтамабілі, таму заказ лепш рабіць за некалькі гадзін да запланаванага выезду. Выязджаем і ў іншыя гарады краіны, але гэта, вядома, адбіваецца на кошце.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіada.by

Загаловак у газеце: Таксі для... чарапашкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!