Вы тут

МТС уводзіць інтэрвальны прынцып тарыфікацыі мабільнага інтэрнэту


З 1 лістапада 2016 года кампанія МТС уводзіць новы для Беларусі інтэрвальны прынцып тарыфікацыі мабільнага інтэрнэту — «Адкрыты інтэрнэт». Абанентаў будуць апавяшчаць пра бягучае спажыванне мабільнага інтэрнэту, што дазволіць кантраляваць свае выдаткі на сувязь.


Як запэўнівае аператар, выйсці за межы пакета і «аказацца ў мінусе» цяпер проста немагчыма. Калі кліент выкарыстаў менш трафіка, ён аплачвае меншы аб'ём, калі яму спатрэбілася больш — пераходзіць на новы ўзровень. Ніякія дадатковыя паслугі падключаць не трэба: пры пераходзе на наступны інтэрвал тарыфікацыі абанент будзе атрымліваць SMS-апавяшчэнне.

Аплата за спажыты інтэрнэт-трафік будзе праводзіцца па прынцыпе інтэрвалаў (да 100 Мб — 1,5 рубля, ад 101 да 500 Мб — 3 рублі, ад 501 Мб да 2 Гб — 7 рублёў і г.д.).

З 1 лістапада перасталі дзейнічаць усе пакетныя паслугі, акрамя «Інтэрнэт Міnі», «Інтэрнэт Mіdі» і «Maxі Інтэрнэт». Інтэрвальная тарыфікацыя ўкаранёна на ўсіх тарыфных планах, за выключэннем «Абсалют», «МТС смарт Гасцявы» і карпаратыўных тарыфаў.

Самастойна даведацца пра бягучы аб'ём выкарыстанага інтэрнэт-трафіка можна з дапамогай бясплатнага USSD-запыту * 444 # або адпраўкі SMS з любым сімвалам на нумар 444.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Колькі спажыў — столькі і заплаціў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.