Вы тут

Уведзена плата за праезд на новых участках рэспубліканскіх аўтадарог


З пачатку месяца ўведзена плата за праезд на новых участках рэспубліканскіх аўтадарог М-5/Е 271 і Р-23.


Такое рашэнне замацавана ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.10.2016 года №875 «Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб парадку збірання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь».

З 1 лістапада платнымі сталі два новыя ўчасткі рэспубліканскіх аўтадарог. Плата за праезд будзе брацца на аўтадарозе Р-23 Мінск — Мікашэвічы з 80 па 99 кіламетр і аўтадарозе М-5/Е 271 Мінск — Гомель са 130 па 212 кіламетр.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Новыя платныя кіламетры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».