Вы тут

Барыс Пракопчык. Слова на развітанне


Зусім хутка, праз некалькі месяцаў, мы павінны былі б віншаваць калегу Барыса Пракопчыка з 30-годдзем работы ў «Звяздзе», а сёння вось на 57-м годзе яго жыцця гаворым словы на развітанне. Які ж несправядлівы лёс, што вырывае людзей са строю ў самым творчым росквіце!


Барыс Георгіевіч Пракопчык прыйшоў у «Звязду» ў 1987 годзе ўласным карэспандэнтам па Гродзенскай вобласці. І ўсе гэтыя гады цікава, разнастайна і па-сучаснаму асвятляў жыццё рэгіёна. Яго каньком заўсёды была аналітыка, праблемныя рэпартажы і артыкулы. Журналіст Пракопчык умеў дакапацца да сутнасці і прапанаваць свой погляд на вырашэнне праблемы. Пры гэтым умудраўся не пакрыўдзіць сваіх герояў рэзкім словам альбо безапеляцыйнай высновай. Па натуры ён быў стваральнік, а не разбуральнік.

Барыс любіў людзей і свой Прынёманскі край. Столькі матэрыялаў за гэтыя гады ён прысвяціў прыгожым, знакавым мясцінам Гродзеншчыны! Асаблівую ўвагу надаваў развіццю турыстычнага патэнцыялу краю, на гэту тэму ў «Звяздзе» штогод выходзілі цэлыя серыі яго публікацый.

У жыцці ж Барыс Георгіевіч заўсёды заставаўся чалавекам сціплым, інтэлігентным. Мы ведалі яго як надзвычай людскага і кампанейскага таварыша. Калі збіраліся ўласныя карэспандэнты ў Мінску, менавіта ён выступаў ініцыятарам таго, каб прадоўжыць стасункі за кавай, абмяняцца думкамі і развагамі, пагаварыць пра сем'і і асабістыя справы. Барыс заўсёды вельмі цёпла і хораша згадваў сваю жонку, сына і дачку. Было відно, які ён уважлівы і клапатлівы сямейнік. Такім жа быў і з чужымі: добразычлівым, адкрытым.

За сваю працу Барыс Пракопчык не раз быў адзначаны рознымі ўзнагародамі. Сярод іх медаль Францыска Скарыны, знак «Выдатнік друку Беларусі». Былі б, несумненна, і новыя адзнакі...

Заўсёды будзем памятаць цябе, Барыс.

Звяздоўцы

Каментары

Сапраўды цудоўны і таленавіты чалавек! На Гарадзеншчыне шмат у каго ён назаўжды застанецца ў памяці! Вялікая страта.
Не хочацца верыць, я нават не здагадвалася, што Барыс хворы, у Гродна мы мелі даўнія зносіны. Некалькі дзён таму патэлефанавала яму, тэлефон не адказаў. Запомню яго, як добрага, спагаднага, інтэлігентнага, разумнага чалавека, журналіста-прафесіянала і суразмоўцу. Шкада, вельмі шкада. Маё спачуванне сям'і.
Сапраўды, ён быў "стваральнікам, чалавекам добразычлівым, адкрытым, людскім таварышам". Памятаю нашы сустрэчы і яго артыкулы пра Навагрудак. Вельмі шкада... і спачуванне.
Искренние соболезнования семье. Не стало еще одного хорошего человека широчайшей души. Доброго, настоящего. Сильный профессионал, он являлся образцом для подражания. Такой приятный в общении. Уверена, он был чудесным семьянином. Как же грустно, как же глубоко печально!..

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.