Вы тут

Прэзідэнт: дзверы Беларусі для ААЭ заўжды адчынены


Дзверы Беларусі заўсёды адчынены для Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Дубай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам, паведамляе БЕЛТА.


«Дзякуй вам за добрыя словы, якія вы адрасавалі мне і майму народу. У сваю чаргу хачу сказаць, што дзверы Беларусі для ААЭ і эмірата Дубай заўсёды адчынены. І я хацеў бы выкласці галоўную сваю пазіцыю на нашай сустрэчы, каб вы часцей бывалі
ў Беларусі. У гэтым наш вялікі інтарэс. Нам трэба выводзіць нашы эканамічныя адносіны на ўзровень асабістых і палітычных», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У сваю чаргу шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум адзначыў, што вельмі рады візіту Аляксандра Лукашэнкі. Ён таксама заявіў аб гатоўнасці ААЭ ў цэлым і эмірата Дубай у прыватнасці да далейшага развіцця адносін з Беларуссю. «Мы хочам развіваць гэтыя адносіны да лепшага», — сказаў ён.

Шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум таксама цёпла адазваўся пра Беларусь і яе людзей.

Як паведамляла «Звязда», напярэдадні ў сталіцы ААЭ адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін у розных галінах, у тым ліку гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне. Адной з тэм перагавораў стала сумесная работа і абмен вопытам у сферы высокіх тэхналогій і ўстойлівага развіцця. На перагаворах таксама былі падрабязна абмеркаваны і пытанні міжнароднага парадку дня.

Загаловак у газеце: Эканамічныя адносіны — на ўзровень асабістых і палітычных

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.