Вы тут

Наталля Качанава: Кадры - ключавое звяно ў любой галіне


Учора ў Талачыне прайшлі рэспубліканскі семінар-нарада па актуальных пытаннях развіцця сацыяльнай сферы і выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў, паведамляе БЕЛТА. У абодвух мерапрыемствах прымала ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.


«Кадры — гэта ключавое звяно ў рабоце любой галіны. Што датычыцца сацыяльнай сферы — тут патрэбны асаблівыя падыходы. Адукацыя, ахова здароўя, сацыяльная абарона — гэта работа з усімі слаямі насельніцтва, пачынаючы ад дзяцей і завяршаючы пенсіянерамі. Калі супадае жаданне чалавека рэалізавацца ў канкрэтнай прафесіі і ўменне працаваць з людзьмі — тады атрымліваецца добры вынік. У адваротным выпадку поспеху не будзе. Наша задача — выбудаваць кадравую сістэму ў сацыяльнай сферы так, каб тыя маладыя людзі, якія выбралі для сябе шлях урача або педагога, ішлі сюды па клічу душы. Немалаважна і тое, каб іх жаданне гарманічна спалучалася з характарам і чалавечымі якасцямі. Цяпер мы робім акцэнт на паступленні ў педагагічныя ВНУ, таму што без добрага педагога не будзе ні добрага ўрача, ні добрага слесара», — сказала віцэ-прэм'ер па выніках семінара-нарады.

Што датычыцца аховы здароўя, Наталля Качанава адзначыла: «Стараемся ўмацаваць пярвічнае звяно кадрамі, паляпшаем матэрыяльную базу. Але ёсць выпадкі, калі існуе неабходнасць абследаваць пацыента менавіта ў рэспубліканскім цэнтры. Гэта сістэма працуе эфектыўна».

Віцэ-прэм'ер таксама адзначыла, што ўсім установам сацыяльнай сферы трэба больш актыўна займацца пазабюджэтнай дзейнасцю. Гэты рэзерв дапамагае вырашаць пытанні наконт рамонту і ўмацавання матэрыяльнай базы і павышаць заработную плату. «Разлічваць толькі на бюджэтныя сродкі няправільна», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Загаловак у газеце: Кадры вырашаюць многае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?