Вы тут

Прадпрыемствы сферы грамадзянскай авіяцыі перавыканалі план


Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзімір КОСЦІН. Паводле яго слоў, за азначаны час беларускія авіятары перавезлі 1 мільён 916 тысяч чалавек (гэта на 15,4 працэнта больш, чым у 2015-м), у аэрапортах краіны абслужылі 2 мільёны 680 тысяч пасажыраў (плюс 19,3 працэнта да 2015-га), аб'ёмы перавозкі грузаў і пошты дасягнулі ўзроўню 32,5 тысячы тон (на 54,9 працэнта больш, чым летась). Асобна спецыяліст адзначыў рост, які паказвае кампанія «Белавія»: калі ў 2011 годзе перавозчык упершыню ў сваёй гісторыі «выдаў» паказчык у 1 мільён пасажыраў за год, то ўжо летась лічба дасягнула 2 мільёнаў і працягвае расці. Нядаўна былі набыты два новыя Boeіng 737-800, у хуткім часе прыбудзе яшчэ адзін такі самалёт.


Генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Анатоль ГУСАРАЎ запэўніў, што перавозчык працягне працаваць над зніжэннем цэн на свае паслугі.

— Гэты трэнд для нас стаў характэрным, — адзначыў ён. — На новым рэйсе ў падмаскоўны аэрапорт «Жукоўскі» мы адпрацоўваем лаўкоставую мадэль палётаў. Як паказваюць першыя вынікі, для нас гэта рэальна, таму праект будзе пашырацца. Працягваем работу над пашырэннем сеткі маршрутаў — толькі сёлета, акрамя згаданага, з'явіліся новыя рэйсы ў Палангу, Львоў і іншыя гарады. Усе яны паказалі сябе з найлепшага боку, таму налета плануем павялічыць колькасць палётаў па гэтых напрамках, а таксама дадаць да іх новыя, напрыклад, магчыма аднаўленне палётаў у Ерэван. Днямі правядзём акцыю, прымеркаваную да нашага прафесійнага свята: праз сайт будзем прапаноўваць квіткі па ўсіх напрамках па цане ў 50 працэнтаў ад мінімальных тарыфаў. Так, напрыклад, злятаць у «Жукоўскі» і вярнуцца назад можна будзе за 35 еўра.

Што датычыцца Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», то галоўнай задачай яго кіраўніцтва, адзначыў генеральны дырэктар аэрапорта Дзмітрый МЕЛІКЯН, бачыць завяршэнне будаўніцтва новай узлётна-пасадачнай паласы. З увядзеннем яе ў эксплуатацыю беларуская сталіца зможа прымаць і адпраўляць любыя з існуючых тыпаў паветраных судоў.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Перспектыва — толькі ўверх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».