Вы тут

БДУ і ТНУ стварылі Сумесны Інстытут тэхналогій


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт стварылі Сумесны Інстытут тэхналогій БДУ — ТНУ. Адпаведнае пагадненне падпісалі рэктары абедзвюх ВНУ акадэмікі Сяргей Абламейка і Махмадзюсуф Імамзода.


Адукацыйны працэс у Інстытуце тэхналогій будзе ажыццяўляцца па сістэме «2 + 2»: першыя два гады таджыкскія студэнты навучаюцца ў ТНУ (Душанбэ), а наступныя два — у БДУ. Абарона дыпломаў таксама будзе адбывацца ў Беларусі.

У складзе новай структуры прадугледжваецца функцыянаванне трох факультэтаў: інфармацыйных тэхналогій, эколагазберагальных тэхналогій і факультэта даўніверсітэцкай адукацыі. Сумесны факультэт інфармацыйных тэхналогій працуе ўжо другі год і зараз тут навучаюцца каля 100 чалавек. Студэнтаў рыхтуюць па спецыяльнасцях першай ступені вышэйшай адукацыі «прыкладная інфарматыка», «матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі» і «камп'ютарная бяспека».

Факультэт эколагазберагальных тэхналогій ТНУ — МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ будзе створаны ў жніўні гэтага года. Плануецца, што тут будуць рыхтаваць студэнтаў па спецыяльнасцях «энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент», «ядзерная і радыяцыйная бяспека» і «медыка-біялагічная справа». А на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі БДУ — ТНУ адкрыецца падрыхтоўка абітурыентаў па фізіка-матэматычным, хіміка-біялагічным і інжынерна-тэхнічным профілях.

Для даведкі: Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт быў створаны ў 1947 годзе. За ўсю гісторыю яго існавання падрыхтавана звыш 100 тысяч спецыялістаў. У цяперашні час у ТНУ навучаецца больш за 21 тысячу студэнтаў. Падрыхтоўка вядзецца па 93 спецыяльнасцях.

У структуры ўніверсітэта функцыянуюць 112 навукова-даследчых і навучальных лабараторый, Цэнтр біятэхналогій, Тэхнапарк, Цэнтр вывучэння моў, культурна-адукацыйны цэнтр «Канфуцый», Цэнтр перыёдыкі, друку і перакладу і іншыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Экспарт адукацыі з дастаўкай на дом

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».