Вы тут

Самыя-самыя ў свеце жанчыны


Гэтыя жанчыны нядаўна сталі ньюс-мейкерамі ў сеціве і прэтэндуюць на званні «самых» у адмысловых намінацыях. Іх прыклад — іншым навука — як можна рабіць, а як не варта. :)


Самая хітрая

Жыхарка горада Шэньчжэнь (Кітай), якой падарылі 20 смартфонаў іPhone 7, прадала іх і на атрыманыя грошы набыла дом. Пра гэта напісала ў інтэрнэце сяброўка дзяўчыны, паведамляе Бі-бі-сі.

Кітаянка, імя якой не называецца, пахвалілася перад сябрамі купляй нерухомасці, дзеля якой яна папрасіла кожнага з сваіх кавалераў падарыць ёй смартфон. Паводле слоў дзяўчыны, за прададзеную ў сетцы тэхніку яна атрымала больш за 115 тысяч юаняў (каля 17 тысяч долараў) і змагла ўнесці заклад за загарадны дом. «Зараз усё на працы кажуць пра гэта. Хто ведае, што цяпер падумаюць яе маладыя людзі, калі пра гэта ведаюць усе», — напісала сяброўка. Яна таксама паведаміла, што прадпрымальная кітаянка вырасла ў нядобранадзейнай сям'і. Як мяркуецца, дзяўчына хацела набыць дом для сваіх пажылых бацькоў.


Самая моцная

Для 33-гадовай жыхаркі Тайваня Дорын Фу самым запамінальным момантам вяселля, як відаць, сталі яе падцягванні, якія яна выконвала проста ў вясельнай сукенцы. Пасля з'яўлення відэа на прасторах інтэрнэту Дорын сталі называць самай моцнай нявестай у свеце.

Дорын — фанатка фітнесу з горада Гаосюн. Яна — вэб-інжынер, усё сваё жыццё была не худзенькай дзяўчынай, а фітнесам пачала займацца тры гады таму, калі адчула, што мае лішнюю вагу. Праз некаторы час Дорын пазнаёмілася са сваім будучым мужам, які займаецца бодзібілдынгам. Пара стала ладзіць спатканні ў трэнажорных залах і натхняць адно аднаго на новыя поспехі. «Я ганаруся тым, што мяне называюць самай моцнай нявестай у свеце. Гэта выдатнае сведчанне таго, што я добра трэніруюся. А сумесныя трэніроўкі дапамаглі нам пабудаваць адносіны», — адзначыла Дорын.


Самая безуважлівая

У амерыканскім штаце Тэхас студэнтка мясцовага ўніверсітэта дадумалася рабіць топлес-сэлфі падчас кіравання аўтамабілем і ў выніку ўрэзалася ў паліцэйскую машыну, паведамляе Metro.

20-гадовую Міранду Кей Рэйдэр затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Падчас вобыску яе аўтамабіля былі знойдзены бутэлькі з-пад спіртнога. На момант сутыкнення ў патрульным аўто нікога не было. Паліцэйскі, які прыбыў да месца ДТЗ, убачыў, што дзяўчына, якая знаходзілася за рулём, спрабуе надзець ніжнюю бялізну і майку. Падчас допыту Рэйдэр прызналася, што здымала для свайго маладога чалавека эратычнае сэлфі. Што ж, гэта ёй абыдзецца ў пэўную суму і, магчыма, яе пазбавяць правоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.