Вы тут

Правіцу вялікапакутніка Дзімітрыя Салунскага прывязут у суботу ў Мінск


У Дзімітрыеўскую (бацькоўскую) суботу беларусы могуць пакланіцца правіцы (правай руцэ) вялікапакутніка Дзімітрыя Салунскага, у імя якога названа свята. У пятніцу вечарам святыню прывозяць з Грэцыі ў Мінск, дзе яна прабудзе да 6 лістапада, а затым аб'едзе і іншыя беларускія гарады.


На думку протаіерэя Сергія ЛЕПІНА, старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы, супадзенне, што мошчы гэтага святога будуць знаходзіцца ў сталіцы менавіта ў дзень ушанавання яго памяці, дапамагае глыбей адчуць гістарычную сутнасць свята, а разам з тым і сувязь з мноствам мінулых пакаленняў. «Бо наша Царква не толькі жывых, але і памерлых. Царква саборная, і аб'ядноўвае людзей усіх часоў», — лічыць айцец Сергій.

Старшыня Сінадальнага аддзела нагадаў аб гісторыі з'яўлення Дзмітрыеўскай суботы. Дзмітрый Данскі пасля бітвы на Куліковым полі (1380 год) у гонар упакаення ўсіх воінаў, якія загінулі, устанавіў згадваць іх у асобую суботу, якая прыходзілася акурат на суботу перад днём памяці святога Дзімітрыя Салунскага. З цягам часу гэта свята стала настолькі папулярным, што ў гэты дзень пачалі згадваць не толькі аб воінах, якія загінулі, але і аб усіх спачылых.

Правіцу велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага дэлегацыя Эладскай Царквы даставіць у Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска, дзе яна будзе знаходзіцца да 14.00 6 лістапада. Сустрэчу мошчаў узначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Доступ да святыні будзе адкрыты з 7.00 да 23.00. Пасля сталіцы правіца наведае іншыя гарады Беларусі. У Бабруйску мошчы будуць даступныя для пакланення з 17.00 6 лістапада да 14.00 7 лістапада. Затым — у Полацку, у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры з 19.00 7 лістапада да 15.00 8 лістапада. У Віцебску сустрэча мошчаў адбудзецца 8 лістапада ў 19.30 ва Успенскім кафедральным саборы. А 9 лістапада ў 18.30 святыню даставяць у Оршу, дзе яна будзе знаходзіцца да 12.00 10 лістапада.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: У бацькоўскую суботу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.