Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з адкрыццём кінафестывалю "Лістапад"


Удзельнікам і гасцям XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».


Дарагія сябры!

Віншую вас з адкрыццём ХХIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

За гады існавання ён стаў аўтарытэтным форумам, які садзейнічае культурнаму ўзаемаўзбагачэнню і папулярызацыі лепшых дасягненняў беларускага і замежнага кінематографа.

Па добрай традыцыі штогод у лістападзе сталіца Беларусі прымае вядомых рэжысёраў, раскрывае гледачу багатую палітру мастацкіх і дакументальных фільмаў з усяго свету. Прадстаўленыя тут работы ўжо атрымалі высокую ацэнку прафесіяналаў і знатакоў кінамастацтва.

Цяперашні фестываль праходзіць у Год культуры, калі асаблівая ўвага дзяржавы прыцягнута да падтрымкі творчых ініцыятыў дзеячаў мастацтва і пошуку перспектыўных маладзёжных праектаў. Перакананы, у гэтым годзе арганізатары парадуюць нас насычанай і разнастайнай праграмай.

Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям ХХIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» яркіх уражанняў, натхнення і цікавых сустрэч.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».