Вы тут

Андрэй Кабякоў з рабочым візітам наведаў Кыргызстан


Беларусь падтрымлівае ідэю інтэграцыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Пра гэта заявіў учора ў Бішкеку прэм'ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС. «У частцы эканамічнага ўзаемадзеяння мы цалкам падзяляем ідэю расійскіх партнёраў па цеснай інтэграцыі ЕАЭС і ШАС», — сказаў прэм'ер-міністр.


Паводле яго слоў, такі падыход падтрымліваецца кіраўніцтвам Беларусі і сугучны з ініцыятывай «інтэграцыі інтэграцый». «Са свайго боку мы падтрымліваем намеры і канкрэтныя планы кітайскіх партнёраў па ўдзеле нашых краін у ініцыятыве эканамічнага пояса Шаўковага шляху, па стварэнні платформаў супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, транспарту і камунікацый, інавацыйнага і фінансавага супрацоўніцтва, інфармацыйных тэхналогій», — дадаў Андрэй Кабякоў. Па яго словах, Беларусь валодае развітым навукова-тэхнічным патэнцыялам для таго, каб зрабіць дастойны ўнёсак у рэалізацыю сумесных праектаў у галіне прамысловасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, энергетыкі, сельскай гаспадаркі...

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні партнёрства з краінамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Адным з галоўных прыярытэтаў прэм'ер-міністр назваў вытворчую кааперацыю. «Мы зацікаўлены ў максімальным пашырэнні вытворчай кааперацыі, сярод іншага з улікам наяўнага ў нас вопыту стварэння сумесных прадпрыемстваў на розных кантынентах, — адзначыў Андрэй Кабякоў. — Бачым добрыя магчымасці для кансалідацыі намаганняў па выпуску найноўшых узораў канкурэнтаздольнай машынабудаўнічай прадукцыі, забеспячэнню належнага сэрвіснага і пасляпродажнага абслугоўвання».

Падчас знаходжання ў Бішкеку старшыня ўрада прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця зборачных вытворчасцей трактароў «Беларус» на базе кыргызскага прадпрыемства «Аўтамаш-Радыятар». Такім чынам, наша краіна аднаўляе зборку трактароў у Бішкеку.

Паведамляецца, што зборка будзе ажыццяўляцца на вытворчай плошчы ў дзве тысячы квадратных метраў, 800 з якіх адведзена непасрэдна для зборачнага канвеера, 1 200 метраў вылучаны для складскіх памяшканняў. Праектная магутнасць зборачнай вытворчасці складае да пяці тысяч трактароў у год. Плануецца, што на першым этапе (2017—2018 гады) тут будуць выпускаць да тысячы адзінак тэхнікі. Трактары будуць пастаўляць як на ўнутраны рынак Кыргызстана, так і ў краіны блізкага і далёкага замежжа. У прыватнасці, ужо сёння прапрацоўваецца магчымасць экспарту тэхнікі ў Кітай і Туркменістан.

Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ

Загаловак у газеце: Практычны бок інтэграцыі

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.