Вы тут

Мяса-малочную прадукцыю з Гомельшчыны будуць пастаўляць у Казахстан


Падчас міжнароднага інвестыцыйнага форума Ertys Invest 2016, які прайшоў у Паўладары (Казахстан), падпісаны кантракты на $12 млн.


Прэс-сакратар Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабікава расказала, што размова ідзе не толькі пра пастаўкі мясной і малочнай прадукцыі ($10 млн), але і мэблі прадпрыемства «Гомельдрэў» ($2 млн).

У Казахстане працуюць тры дылерскія цэнтры, дзе прадаюць беларускую сельскагаспадарчую тэхніку. Цяпер праведзены перамовы пра пашырэнне зборачнай вытворчасці на сумесным прадпрыемстве ў горадзе Кастанай. Абмяркоўваліся таксама пытанні супрацоўніцтва з гомельскімі прадпрыемствамі ў будаўніцтве жылля і дарог. Падпісаны дамовы аб супрацоўніцтве паміж адміністрацыямі свабодных эканамічных зон «Гомель-Ратон» і «Паўладар», іншыя важныя дакументы.

Афіцыйную дэлегацыю Гомельскай вобласці ўзначальваў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік. На пленарным пасяджэнні ён выказаў надзею, што перамовы з удзельнікамі маштабнага з'езду дзелавых людзей стануць чарговым крокам на шляху ўзаемавыгаднага партнёрства, дазволяць вывесці гандлёва-эканамічныя, сацыяльна-культурныя сувязі Гомельшчыны і Казахстана на якасна новы ўзровень.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

iost@zviazda.by

Загаловак у газеце: З Гомеля — у Казахстан

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».