Вы тут

Падвёз бы? Ці не?


...Восень, горад, вуліца. На тратуары — дзве заклапочаныя кабеты (падобна, свякроў з нявесткай). Гавораць аб нечым і няцяжка здагадацца аб чым: перад імі — досыць вялікая кардонная каробка з нейкай бытавой тэхнікай. Самім яе дамоў не данесці, значыць, трэба шукаць транспарт.


З грашыма, гэта, вядома ж, не праблема. І сапраўды: маладзейшая з жанчын дастае мабільнік, набірае нумар дыспетчарскай таксі, тлумачыць, што трэба завезці і куды. Пажылая ў гэты час трушком кіруецца да шыкоўнага чорнага «Мерседэса».

— Вы куды гэта? Чаго? — услед ёй крычыць маладуха з тэлефонам і такі ж спыняе, вяртае кабету назад. Пытае:

— Што вы ад яго хацелі?

— Вой, ды падумала, падыду, — разгублена адказвае тая, — папытаюся, можа б ён дапамог...

— Ды вы што?! Паглядзіце на яго машыну! Паглядзіце на яго букет!

Глядзім (усе разам): «Мерседэс» і сапраўды так званага бізнес-класа.

І мужчына каля яго ў дарагім паліто, з велізарным букетам руж...

Не ведаю, як каму, а мне раптам уявілася, што тую пажылую жанчыну не спынілі, што яна і сапраўды падышла да яго, сказала:

— Сынок, дапамажы нам, падвязі, калі ласка... Каробка дужа нязручная — самім ніяк не дацягнуць... Мы заплацім!

Мужчына на нейкі момант задумаўся, зірнуў на гадзіннік, потым дастаў з кішэні тэлефон, набраў нумар, сказаў:

— Дарагая, прабач, я затрымаюся, але хутка буду! Чакай!

І, паклаўшы тэлефон у кішэню, а букет на задняе сядзенне «Мерседэса», ужо ў пажылой кабеты спытаў:

— Ну, дзе там ваша каробка?

...Як думаеце, такое магчыма?..

С.Р., г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».