Вы тут

Налета Кітай запусціць першы спадарожнік электроннай камерцыі


Асноўнай мэтай стане выкарыстання спадарожнікавых дадзеных у сельскай гаспадарцы. Аб гэтым плане сумесна абвясцілі Першы даследчы інстытут пры Кітайскім аб'яднанні касмічных тэхналогій, Кітайскі аэракасмічны музей і пляцоўка "Цзюйхуасуань" пры карпарацыі "Алібаба" падчас міжнароднага авіяцыйнага і аэракасмічнага форуму ў горадзе Чжухай (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


"У эпоху касмічнай эканомікі патэнцыял камерцыйнай касмічнай індустрыі нявымерны", - заявіў прэзідэнт кампаніі ChinaRocket Хань Цінпін на форуме. У 2015 годзе кошт глабальнай касмічнай індустрыі ацэньваўся ў 330 млрд. долараў, 76 працэнтаў з іх забяспечыла камерцыйная дзейнасць. 

Улады Кітая зараз прыкладаюць намаганні, у прыватнасці, у заканадаўчым плане, для падтрымкі і рэгулявання развіцця камерцыйнай касмічнай індустрыі. "Кітай паскарае распрацоўку касмічнага права з мэтай завяршыць яго падрыхтоўку да канца гэтага года", - паведаміў чыноўнік Дзяржаўнага кіравання абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці Ху Чаабінь падчас форуму.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.