Вы тут

Сі Цзіньпін павінашаваў "Сіньхуа" з 85-годдзем


Генеральны сакратар Камуністычнай партыі Кітая і старшыня КНР Сі Цзіньпін павіншаваў інфармацыйнае агенцтва "Сіньхуа" з 85-годдзем, перадае "Жэньмінь жыбаа” анлайн".


Кітайскі лідар выказаў надзею, што Сіньхуа будзе актыўна працаваць над тым, каб ператварыцца ў адно з вядучых сусветных інфармагенцтваў новага фармату. Пры гэтым Сі Цзіньпін адзначыў неабходнасць не толькі перадаваць добрыя традыцыі, але быць гатовым да перамен, інавацый, пашыраць замежнае супрацоўніцтва. 

Віншавальная тэлеграма кітайскага лідара была зачытана на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю агенцтва. "Сіньхуа" вядзе свой адлік ад "Чырвонага інфармацыйнага агенцтва Кітая", якое было створана 7 лістапада 1931 гады ў горадзе Жуйцзінь на поўдні Кітая. З 1937 года агенцтва носіць цяперашнюю назву. У 1949 годзе, пасля ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі "Сіньхуа" набыло статус дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва. 

Цяпер "Сіньхуа" акрамя штаб-кватэры ў Пекіне мае 32 карпункты ў Кітаі і 180 замежных прадстаўніцтваў. Навіны агенцтва распаўсюджваюцца ў больш чым 200 краінах і рэгіёнах свету.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».