Вы тут

Як прайшлі “Каласавіны” на зямлі Коласа


Святочнай традыцыйнай экспедыцыяй на радзіму Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – Стаўбцоўшчыну, - у якой прынялі ўдзел навукоўцы, літаратары і мастакі, прадстаўнікі музеяў з Літвы і Расіі, завяршылася 30-я канферынцыя “Каласавіны”.


Як заўсёды, арганізатарам сустрэчы з землякамі песняра выступіў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа пры падтрымцы Стаўбцоўскага райвыканкама. У праграме візіту было наведванне сімвалічнай калыскі паэта – былой лесніковай каморы ў Акінчыцах, дзе трэцяга лістапада 1882 года на свет з’явіўся аўтар неўміручых “Новай Зямлі”, “На ростанях”, “Сымона-музыкі”, “Дрыгвы”.

Кожны год на “Каласавіны” на мемарыяльный сядзібе “Смольня” садзяць маладыя дрэўцы. Не абыйшлося без традыцыйнай цырымоніі і сёлета. У алеі вядомых дзеячоў былі пасаджаны тры маладыя дубкі – у гонар Генаддзя Бураўкіна і Ніла Гілевіча, а таксама  першага дырэктара музея, старэйшага сына Якуба Коласа Даніла Міцкевіча. Ганаровым госцем у гэтай экспедыцыі  была удава Данілы Канстанцінавіча Ала Цімафееўна Міцкевіч.

На гэты раз “Каласавіны” таксама не абыйшліся без своеасаблівых адкрыццяў. Па-першае, у Стаўбцоўскай  дзіцячай бібліятэцы, якой сёлета было прысвоена імя Якуба Коласа, адбылася цёплая творчая сустрэча літаратараў, перакладчыкаў і навукоўцаў з чытачамі і работнікамі культуры раёна. Гучалі ўспаміны, вершы. Па-другое, ў сядзібе “Альбуць” адчынілася інтэрактыўна-адукацыйная экспазіцыя на тэму “Прырода ў творчасці Коласа”.

Па завяршэнні экскурсіі па мемарыяльных сядзібах дырэктар музея Зінаіда Камароўская зазначыла: “Калі мы ўпершыню пачыналі “Каласавіны” ў 1986 годзе, то не думалі, што свята народзінаў Якуба Коласа ператворыцца ў сапраўдную трацыдыю, стане брэндам у культурным жыцці краіны”.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара.

Стаўбцоўскі раён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».