Вы тут

У ЗША праходзяць выбары 45-га прэзідэнта


Рэкордная колькасць людзей у ЗША прагаласавала датэрмінова


Свой выбар па пошце ці на выбарчых участках зрабілі 46,2 млн чалавек.

Рэкордныя паказчыкі зафіксавалі ў 28 штатах і ў акрузе Калумбія. Мяркуецца, што агульная колькасць датэрміновых галасоў можа дасягнуць 50 млн, або 40% ад агульнай колькасці тых, хто возьме ўдзел у выбарах.

Прафесар Універсітэта Фларыды Майкл Макдональд адзначыў, што цікавасць да датэрміновага галасавання ў многіх штатах стала беспрэцэдэнтнай.

Associated Press.


У ЗША пачаліся выбары прэзідэнта ЗША: галасаванне пачалося ў некалькіх пасёлках і мястэчках у штаце Нью-Гэмпшыр.


Фота: GETTY

У 0:00 па ўсходнім часе (08:00 па Мінску) адкрыліся выбарчыя ўчасткі ў паселішчы Дыксвіл Нотч ў Нью-Гэмпшыры.

Традыцыйна выбары ў пасёлку пачынаюцца ноччу, а вынікі іх часта аказваюцца вядомыя раней за вынікі розных апытанняў.

Дыксвіл Нотч вядомы менавіта дзякуючы традыцыі начнога галасавання. Вынікі выбараў тут становяцца вядомыя па ўсім ЗША.

Пасёлак знаходзіцца на поўначы штата недалёка ад межаў з Канадай. У ім жыве ўсяго каля дзясятка чалавек.

Традыцыя начнога галасавання з'явілася ў 1960 годзе, калі ўсе жыхары Дыксвіл Нотч, якія маюць права голасу, сабраліся ў адным з памяшканняў вёскі.

Галасаванне скончылася ўсяго за некалькі хвілінаў пасля пачатку. У выбарах удзельнічалі ўсе без выключэння зарэгістраваныя ў пасёлку выбаршчыкі.

Апоўначы выбарчыя ўчасткі адкрыліся яшчэ ў некалькіх паселішчах Нью-Гэмпшыра. Заканадаўства штата дазваляе пасёлкам і гарадам з колькасцю насельніцтва менш за 100 чалавек адкрываць выбарчыя ўчасткі апоўначы і зачыняць іх пасля таго, як 100% зарэгістраваных выбаршчыкаў прагаласуюць.

Апоўначы адкрыліся выбарчыя ўчасткі ў мястэчку Хартс Локейшэн і яшчэ некалькіх невялікіх амерыканскіх паселішчах у Нью-Гэмпшыры.

Выбары ў астатніх штатах ЗША пачнуцца ў аўторак з раніцы па мясцовым часе.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».