Вы тут

Рэканструкцыя аўтадарогі Р23 прыцягне інвестыцыі ў эканоміку краіны


Так лічыць намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Менавіта на гэтым ён засяродзіў увагу падчас урачыстага адкрыцця ўчастка трасы працягласцю 28 кіламетраў у Слуцкім раёне, які адкрыўся пасля рэканструкцыі.


— Ужо стала добрай традыцыяй восенню адкрываць участкі дарог. Гэта вынік рэалізацыі дзяржаўнай праграмы інфраструктурных праектаў па стварэнні спрыяльных эканамічных умоў для развіцця краіны. Добрая дарога — гэта заўсёды бяспека, стымул для прыцягнення інвестыцый, транзітных патокаў, зручнасць, камфорт для вадзіцеляў і грамадзян.

Пры будаўніцтве дарогі, як адзначыў Анатоль Калінін, сэканомлена 15 млн долараў. Прэм'ер-міністр таксама паведаміў, што паспяхова ідзе рэканструкцыя аўтатрасы М6 Мінск — Гродна. Да 2020 года плануецца завяршыць 80-кіламетровы адрэзак шашы ў віцебскім напрамку. У выніку будуць створаны прыцягальныя ўмовы для транзіту, бізнесу, аўтамабілістаў.

Старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра вырас на Любаншчыне, па гэтай шашы ездзіў з дзяцінства. Па яго словах, адрэзак шляху ад Гацука да Слуцка быў вельмі напружаны, небяспечны для вадзіцеляў. «Я ўдзячны Прэзідэнту, ураду, што ў такі няпросты час яны знайшлі сродкі, каб уладкаваць дарогу. Яна мае важнае значэнне для краіны — вядзе да Салігорска. У Любані будуецца яшчэ адзін калійны камбінат. І для інвестараў патрэбны зручныя пад'езды да яго».

На думку кіраўніка цэнтральнага рэгіёна, работы тут выкананы якасна, прадумана. На аб'екце прадугледжаны 4 масты, 1 транспартная развязка, 4 пешаходныя тунэлі, 3 тунэлі для прагону жывёлы, 1 пляцоўка для адпачынку і навес для гандлю.

Як адзначыў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, галоўная ўмова для ўладкавання дарогі 1-й катэгорыі — інтэнсіўнасць руху 10 тыс. аўтамабіляў у суткі. Што тычыцца менавіта гэтай аўтатрасы, то ў бліжэйшае дзесяцігоддзе чакаецца, што тут будзе праходзіць да 30 тыс. адзінак аўтатранспарту за суткі.

Рэканструкцыя на адрэзку аўтатрасы вялася на працягу двух гадоў. Кошт работ склаў крыху больш як 106 млн рублёў. Фінансаваўся аб'ект з некалькіх крыніц: рэспубліканскага бюджэту і дарожнага фонду, за кошт крэдыту Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дарога, ты значыш так многа

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.