Вы тут

Спецыялісты пачынаюць правяраць празрыстасць рынкаў мяса


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ) цяпер разглядае звыш 35 заяў аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства як на рэспубліканскіх, так і на мясцовых таварных рынках, паведамляе сайт ведамства.


Сёння новае міністэрства разбіраецца ў фактах «наяўнасці (адсутнасці) парушэнняў антыманапольнага заканадаўства, у тым ліку ў частцы злоўжывання дамінуючым становішчам, нядобрасумленнай канкурэнцыі на таварных рынках тытунёвых вырабаў, безалкагольных напояў і мінеральных (пітных) вод, алкагольнай прадукцыі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту касавага абсталявання, мэблі, а таксама перавозак аўтамабільным транспартам».

У прыватнасці, ведамства ацэньвае выкананне забароны на ўзгодненыя дзеянні паміж гаспадарчымі суб'ектамі, якія абмяжоўваюць канкурэнцыю. Тут МАРГ нагадвае, што канкурэнтам сёння забараняецца дамаўляцца паміж сабой
і падпісваць нейкія пагадненні, калі апошнія дзейнічаюць на адным таварным рынку, маюць або могуць мець сваім вынікам раздзел таварнага рынку па тэрытарыяльным прынцыпе, аб'ёмах здзелак, відах, аб'ёмах, асартыменце тавараў і іх цэнах (тарыфах). Цяпер нельга заключаць ніякіх дагавораў, калі апошнія накіраваны на выключэнне або абмежаванне доступу на таварны рынак іншых гаспадарчых суб'ектаў; устанаўленне, павышэнне, зніжэнне або падтрыманне цэн (тарыфаў), у тым ліку розных коштаў (тарыфаў) на адзін і той жа тавар; на эканамічна або тэхналагічна неабгрунтаванае скарачэнне і (або) спыненне вытворчасці тавараў.

Больш таго, МАРГ цяпер у ініцыятыўным парадку пачаў аналіз таварных рынкаў мяса свініны, мяса птушкі, жывой рыбы і малака. Гэта таксама робіцца для выяўлення і спынення парушэнняў заканадаўства ў галіне процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Гандаль «засвяціўся» на алкагольнай змове

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.