Вы тут

Выбары ў ЗША: ужо вядома, хто?


Цалкам верагодна, што калi нашы чытачы атрымаюць гэты нумар "Звязды", iмя 45-га прэзiдэнта Злучаных Штатаў Амерыкi ўжо будзе вядомае. Аднак, афiцыйна вынiкi выбараў будуць падведзеныя толькi ў другой палове снежня, калi калегiя выбаршчыкаў фармальна аддасць свае галасы за новага кiраўнiка дзяржавы i вiцэ-прэзiдэнта. Разам з тым, як толькi колькасць галасоў выбаршчыкаў за аднаго з кандыдатаў дасягае 270 (з 538), ён лiчыцца пераможцам i выступае з адпаведнай прамовай. Прэзiдэнцкi тэрмiн пачынаецца 20 студзеня.


Што тычыцца сёлетнiх выбараў, то больш за 45 млн амерыканскiх выбаршчыкаў, або 40% тых, хто на думку экспертаў будзе ўдзельнiчаць у выбарах, прагаласавалi датэрмiнова. Акрамя двух асноўных кандыдатаў, за барацьбой якiх сачыў апошнiя месяцы ўвесь свет, у 58-х прэзiдэнцкiх выбарах Злучаных Штатаў Амерыкi ўдзельнiчаюць i кандыдаты ад так званых трэцiх партый. Гэта лiбералiст Гэры Джонсан, член партыi зялёных Джыл Стайн, член Канстытуцыйнай партыi Дарэл Лейн Касл, а таксама самы малады i незалежны кандыдат Дэвiд Макмалiн... Але асноўнымi сапернiкамi, безумоўна, увесь гэты час былi кандыдат ад дэмакратаў Хiлары Клiнтан i мiльярдэр Дональд Трамп ад рэспублiканцаў. З 1856 года гэтыя дзве партыi з пераменным поспехам перамагаюць на выбарах i кантралююць работу Кангрэса.

У Злучаных Штатах Амерыкi функцыянуе мажарытарная выбарчая сiстэма адноснай большасцi галасоў. Гэта значыць, выбраным лiчыцца той кандыдат, якi атрымаў найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў у адносiнах да iншых кандыдатаў. Прэзiдэнт выбiраецца тэрмiнам на 4 гады. Аднак, выбары прэзiдэнта тут не носяць прамога характару: выбiраюцца члены калегii выбаршчыкаў, якiя i вызначаюць лёс кандыдатаў. Адбор членаў адбываецца на партыйных з'ездах у кожным штаце або iх выбiрае партыйнае кiраўнiцтва штатнага ўзроўню. Звычайна ў такой ролi выступаюць кангрэсмены, папулярныя палiтыкi i людзi, асабiста блiзкiя да адпаведнага кандыдата ў прэзiдэнты. Звычайныя грамадзяне галасуюць за той ці іншы спіс членаў калегіі выбаршчыкаў. Фармальна члены калегіі павiнны галасаваць у адпаведнасцi з воляй жыхароў свайго штата, але, па-першае, гэта не прапiсана ў федэральным законе, па-другое, амаль ва ўсiх штатах члены калегii выбаршчыкаў нясуць адказнасць перад партыяй, якая iх прызначыла.

Спецыфiка амерыканскай выбарчай сiстэмы ў тым, што перамагчы можа той, хто не набiрае большасць галасоў усiх выбаршчыкаў. Такое здаралася ў гiсторыi краiны чатыры разы. Апошнi раз у 2000 годзе, калi ў Альберта Гора было на паўмiльёна больш галасоў, але да запаветных 270 членаў калегii выбаршчыкаў, у адрозненне ад Джорджа Буша-малодшага, якi ў вынiку i стаў прэзiдэнтам, яму не хапiла ўсяго чатырох.

Да 1824 года прэзiдэнта ЗША выбiралi выключна палаты парламента, у 1820 годзе выключна Палата прадстаўнiкоў Кангрэса. Цяпер кожны штат атрымлiвае ў нацыянальнай выбарчай калегii колькасць месцаў, роўную колькасць сваiх прадстаўнiкоў у Кангрэсе. Падлiк галасоў адбываецца на ўзроўнi кожнага штата, выбары (акрамя штатаў Небраска i Мэн) праходзяць па прынцыпе "першы атрымлiвае ўсё", г.зн. кандыдат, якi набраў большасць, атрымлiвае ўсе галасы выбаршчыкаў гэтага штата.

Доўгi час у ЗША iснавалi розныя выбарчыя цэнзы: маёмасныя, расавыя, аседласцi i iншыя. Так, напрыклад, толькi ў 1975 годзе быў канчаткова адменены цэнз пiсьменнасцi, якi найбольш датычыўся чарнаскурых. На федэральным узроўнi выбарчае права для жанчын было ўведзена ў жнiўнi 1920 года.

Амерыканская выбарчая кампанiя 2016 года адрознiваецца не толькi колькасцю вылiтага галоўнымi кандыдатамi адно на аднаго бруду, але i тым, што кандыдатам адной з галоўных партый стала жанчына. Хiлары Клiнтан абяцае працягнуць знешнюю палiтыку Абамы, павысiць мiнiмальны заробак i падаткi, даць жанчынам права на аплачваемы водпуск па доглядзе дзiцяцi, зрабiць больш жорсткiмi абмежаваннi на нашэнне зброi, выкаранiць дыскрымiнацыю па расе, поле i сексуальнай арыентацыi. Клiнтан супраць абмежавання права жанчын на аборт.

Дональд Трамп настроены на адыход ад ролi ЗША ў якасцi "сусветнага палiцэйскага", выступае за наладжванне адносiн з Расiяй i паабяцаў выслаць 12 млн нелегальных мiгрантаў.

Пасля абрання прэзiдэнт становiцца кiраўнiком дзяржавы, вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымi сiламi i кiраўнiком дзяржаўнай службы. Прэзiдэнт сам абiрае кабiнет мiнiстраў, але прадстаўляе кандыдатуры Сенату, членам якога забаронена ўдзельнiчаць у заканадаўчай дзейнасцi дзяржавы. Таму кабiнет мiнiстраў часцей складаецца з бiзнесменаў i вучоных, а не з людзей, наблiжаных да палiтыкi. Пры прэзiдэнце iснуе апарат Белага дома, якi кантралюе i каардынуе найважнейшыя аспекты дзейнасцi дзяржавы. Ён складаецца са спецыялiстаў па вырашэннi палiтычных праблем i вырашэннi канфлiктаў. У яго таксама ўваходзяць: Савет нацыянальнай бяспекi, Савет па ўнутраных справах, адмiнiстрацыйна-бюджэтнае кiраванне i група эканамiчных дарадцаў.

20 гадоў таму, 5 лiстапада 1996 года, у прэзiдэнцкiх выбарах удзельнiчалi 21 кандыдат, з якiх тры былi незалежнымi, а астатнiя прадстаўлялi розныя партыi. Тады Бiл Клiнтан з выразным адрывам абышоў свайго сапернiка рэспублiканца Боба Доула i стаў першым дэмакратам пасля Рузвельта (1944 год), якога перавыбралi на другi тэрмiн. Бiл Клiнтан, муж цяперашняга кандыдата Хiлары Клiнтан, набраў 49 галасоў па краiне i 379 месцаў у калегii выбаршчыкаў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?