Вы тут

Вынiкi вiзiту Прэзiдэнта на Блiзкi Усход


Аб'яднаныя Арабскiя Эмiраты i Катар з'яўляюцца дзяржавамi з невялiкiм насельнiцтвам, але з сапраўды сур'ёзным значэннем у сусветнай геапалiтыцы i геаэканомiцы. Той фактар, што ў абедзвюх краiнах жыве менш людзей, чым у адной Беларусi, перакрываецца iншымi важнымi момантамi, якiя робяць названыя дзяржавы жаданымi партнёрамi не толькi для Беларусi, але i для многiх краiн.


Перш за ўсё, ААЭ i Катар знаходзяцца ў галоўным па запасах залежаў нафтаносным раёне свету, i ў шасцi краiн Персiдскага залiва (Катар i ААЭ ўваходзяць у цесны блок з Саудаўскай Аравiяй, Бахрэйнам, Аманам i Кувейтам) знаходзiцца ў распараджэннi больш за трацiну ўсiх сусветных запасаў нафты. Iнтэнсiўная здабыча нафты i яе экспарт дазваляюць ААЭ i Катару мець важную ролю ў забеспячэннi энергетычнай незалежнасцi дзясяткаў краiн свету, уключаючы Кiтай, Iндыю i Iран. У сусветных рэйтынгах па здабычы нафты ААЭ на восьмым месцы, а Катар на чатырнаццатым. Гэта азначае, што ААЭ здабывае нафты толькi ў чатыры разы менш, а Катар — у пяць разоў, чым лiдар сусветнага рэйтынгу — Расiя.

Акрамя нафты, Катар таксама мае вялiкi экспартны патэнцыял па газе. Дзяржава прыклала вялiзныя намаганнi па будаўнiцтве магутнасцяў па звадкаваннi газу, што дазваляе экспартаваць яго па ўсiм свеце. Трэцяе месца ў свеце па здабычы газу робiць Катар важным iграком на гэтым рынку. Вынiкам дзесяцiгоддзяў паспяховага забеспячэння краiн свету энергарэсурсамi сталi велiзарныя фiнансавыя рэсурсы ў распараджэннi ААЭ i Катара. Золатавалютныя рэсурсы ААЭ складаюць 78 мiльярдаў долараў, а Катара — 36,7 млрд. Але гэтыя лiчбы цьмянеюць на фоне тых сродкаў, якiя ў гэтых дзвюх краiн укладзеныя ў нацыянальныя суверэнныя фонды. Па памеры актываў фонд ААЭ займае трэцяе месца ў свеце, а Катара — дзявятае. У ААЭ аб'ём сродкаў складае 792 мiльярды долараў, а ў Катара — 335 млрд. I грошы гэтыя iнвестуюцца i працуюць па ўсiм свеце, што робiць дзве краiны жаданымi iнвестарамi для многiх. Наступнай асаблiвасцю з'яўляецца вялiкая роля дзвюх краiн у сусветных мас-медыя. У прыватнасцi, створаны параўнальна нядаўна ў Катары тэлеканал Аль-Джазiра стаў магутным сродкам уплыву на сусветную грамадскасць.

Нядзiўна, што ў сiлу гэтых фактараў Беларусь заўсёды адчувала цiкавасць да развiцця супрацоўнiцтва з гэтымi краiнамi. Вiзiт Прэзiдэнта стаў яшчэ адным пацвярджэннем для партнёраў з рэгiёна, што Беларусь настроена сур'ёзна i розныя варыянты па развiццi ўзаемадзеяння можна i трэба абмяркоўваць.

Несумненна, што найбольшы патэнцыял развiцця адносiн ляжыць у вобласцi прыкладання вялiзнага iнвестыцыйнага патэнцыялу дзвюх краiн на тэрыторыi Беларусi. Першы паспяховы прыклад такога роду — шматфункцыянальны гасцiнiчна-спартыўны комплекс, пабудаваны на праспекце Пераможцаў у Мiнску, у якi катарскiя iнвестары ўклалi 160 мiльёнаў долараў.

Нягледзячы на тое, што iнвестары з краiн Персiдскага залiва ў асноўным укладваюць актывы ў гасцiнiцы, лагiстычныя цэнтры i банкi, для iх у Беларусi будуць прапанаваныя i iншыя магчымасцi. У прыватнасцi, перспектыўным выглядае супрацоўнiцтва ў сферы вытворчасцi прадукцыi дрэваапрацоўкi. Тэрыторыя ААЭ i Катара традыцыйна пакутуе ад недахопу лясоў, а наша тэрыторыя на сорак працэнтаў пакрыта лесам. У наяўнасцi — магчымасць узаемнага дапаўнення нашых эканомiк.

Падобныя магчымасцi ляжаць i ў сферы вытворчасцi прадуктаў харчавання. Рэгулярныя вiзiты дэлегацый з Катара i ААЭ ў Беларусь дазволiлi высокапастаўленым прадстаўнiкам гэтых краiн на асабiстым вопыце пераканацца ў высокай якасцi айчынных прадуктаў харчавання. Малочныя прадукты з Беларусi ўжо актыўна прысутнiчаюць на рынку ААЭ, у наяўнасцi магчымасцi па стварэннi сумесных прадпрыемстваў для стымулявання далейшага нарошчвання беларускага экспарту на гэтыя рынкi.

Адным з самых перспектыўных кiрункаў супрацоўнiцтва павiнна стаць кааперацыя ў сферы развiцця высокiх тэхналогiй. Кiраўнiцтва Катара i ААЭ разумеюць магчымыя праблемы празмернай залежнасцi ад экспарту энергарэсурсаў для сваiх эканомiк. Таму поўным ходам рэалiзуюцца праграмы па стварэннi новых галiн эканомiкi, у тым лiку тых, якiя завязаныя на высокiя тэхналогii, што сталi неад'емнай часткай самых даходных сфер бiзнесу XXI стагоддзя. Беларускi Парк высокiх тэхналогiй, установы Нацыянальнай акадэмii навук добра вядомыя ў Катары i ААЭ. Тут ужо магчымыя праграмы супрацоўнiцтва як на тэрыторыi Беларусi, так i на тэрыторыi краiн-партнёраў.

Велiзарны зачын ляжыць у сферы турызму. Пакуль што пляжы i аазiсы арабскiх краiн больш вядомыя беларусам, чым лясы, санаторыi i аграсядзiбы Беларусi грамадзянам Катара i ААЭ. Мiж тым беларуская прырода з'яўляецца пэўнай экзотыкай для жыхароў пустынь, што дазваляе спадзявацца на рост патоку турыстаў. У той жа час, запрашаючы гасцей з гэтага рэгiёна ў турыстычны сектар краiны, неабходна ўлiчваць iх асаблiвыя патрабаваннi да камфорту.

Нарэшце, трэба працягваць палiтыку па экспарце прадукцыi беларускага машынабудавання ў гэтыя краiны. МЗКЦ i МАЗ ужо маюць пэўныя поспехi на рынках Катара i ААЭ, iх трэба замацоўваць, а iншым беларускiм прадпрыемствам — актыўна далучацца.

Сяргей КIЗIМА, доктар палiтычных навук

Загаловак у газеце: Узаемадапаўняльнасць у многiх галiнах

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Сваім вопытам дзеляцца чэшскія спецыялісты.

Эканоміка

Цэны на жыллё палезлі ўгору?

Цэны на жыллё палезлі ўгору?

Праўда, эксперты кажуць, што гэта ілюзія.

Грамадства

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я Бабак расказала, як яны дзеляць дамашнія абавязкі, дзе збіраюцца падпрацоўваць і хто першы ідзе мірыцца.

Грамадства

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

«Звязда» пагутарыла з афіцыйным прадстаўніком МНС Віталем НАВІЦКІМ.