Вы тут

МТЗ прадставiў самую магутную мадэль сваёй лiнейкi трактароў


Прэзентацыя новага «Беларуса-4552» магутнасцю 450 конскiх сiл адбылася днямi на прызаводскай плошчы.


Машына з'яўляецца ўласнай распрацоўкай МТЗ, яна стала самай магутнай з усiх, што выпускаюцца на прадпрыемстве, i адной з самых магутных у свеце. Для першага паказу быў выбраны незвычайны фармат — тэхнiку вагой 18 тон пры дапамозе ўласных цяглiц адбуксiравалi на 6,1 метра ганаровы старшыня Беларускай федэрацыi сiлавога мнагаборства Дзмiтрый Белайц i пераможца Arnold Amateur Strongman World Championships 2013, расiянiн Мiхаiл Шыўлякоў.

Новы «Беларус» з'яўляецца трактарам агульнага прызначэння. Машына мае шаснаццаць перадач пярэдняга i восем — задняга ходу, яна абсталявана моцным рухавiком Caterpillar, якi змяншае колькасць шкодных выкiдаў, сучаснай трансмiсiяй, камфортнай кабiнай, сiстэмамi адбору магутнасцi i навяснымi сiстэмамi. Мяркуецца, што мадэль знойдзе прымяненне на самым цяжкiх i энергаёмiстых работах у сельскай гаспадарцы. Асаблiва эфектыўным стане яе выкарыстанне ў краiнах з вялiкiмi пасяўнымi плошчамi, напрыклад, у Расii i Казахстане.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: З канвеера — у рэкардсмены

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?